ДЗЕДАВІЦА

МАЖАНА
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    МАЖАНА

    Багіня, увасабленне смерці, тое самае, што і Марэна, адно з імем у польскім фанетычным абліччы (пол. Marzana). Сярэднявечнымі аўтарамі атаясамлівалася з Цэрэрай або Гекатай.

    Паводле паведамлення П. М. Шпілеўскага, М. было прысвечана капішча ў Кобрынскім прадмесці. Помнік уяўляў вялізны курган на правым беразе Мухаўца. Абкружаны шматлікімі капцамі.

    Па мясцовым паданні, некалі вакол капішча стаяў густы лес, у якім былі раскіданыя выразаныя каменныя статуйкі, запырсканыя крывёй; як мяркуюць, сляды былых ахвярапрынашэнняў.

    На кургане ладзіліся народныя гулянні на веснавога Юр’я з карагодамі, танцамі і песнямі. Паводле П. М. Шпілеўскага, мясцовыя жыхары былой Гродзенскай губерні часта ўзгадвалі М. у песнях і паданнях. Гл. таксама Купала, Мара, Марэна.

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/3293




    Copyright MyCorp © 2019
    Конструктор сайтов - uCoz