ДЗЕДАВІЦА

ЯК МАЛАДАЖОНАМ ДЗЯКАВАЛІ
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    ЯК МАЛАДАЖОНАМ ДЗЯКАВАЛІ

    Тыя маладыя, якія ўсклалі на сябе адказнасць не толькі працягваць род, але і захаваць саму традыцыю захавання і працягу вясковай грамады, аказваліся на працягу ўсяго масленічнага тыдня ў цэнтры калектыўнай увагі і атрымлівалі ў свой адрас самыя розныя знакі падзякі і павагі.

    Бадай што першым знакам родава-абшчыннай падзякі быў калектыўны абход вёскі жанчынамі. Апоўдні збіраўся гурт жанчын-маладзіц (з дзевяці-дванаццаці чалавек), якія мелі па некалькі дзяцей, і адпраўляўся па вёсцы з шумам, спевамі.

    Мэта іх візіту была адна — наведаць хаты тых гаспадароў, якія ў апошні мясаед справілі вяселлі сваім сынам або дочкам. Заходзячы да маладухі, жанчыны спявалі магічна-заклінальныя песні з пажаданнем нарадзіць сына ці дачку:

    Вынесь нам, маладая Маня,

    Белы сыр, белы сыр,

    Будзе ў цябе, маладая Маня,

    Першы сын, першы сын.

    Вынесь нам, маладая Маня,

    Ды мачку, ды мачку,

    І народзіш, маладая Маня,

    Ты дачку, ты дачку.

    Тыя гасцінцы, якімі жанчыны прасілі адарыць іх за святочнае віншаванне (сыр і мак), былі зусім невыпадковымі. Клінападобны сыр сімвалізаваў эратызм мужчынскага пачатку, а круглыя галоўкі макавак, у якіх знаходзілася насенне будучага жыцця, увасаблялі сабой улонне жанчыны.

    Адметнай асаблівасцю масленічных віншаванняў было тое, што кожны малады чалавек, якому былі аказаны святочныя знакі павагі, абавязкова павінен быў падзякаваць жанчынам. Правілы народнага этыкету прадугледжвалі даволі жорсткае “пакаранне” тых, хто па нейкіх прычынах спрабаваў выкруціцца ад частавання.

    Калі жанчыны сустракалі некага з маладажонаў на вуліцы, то спявалі яму велічальную песню і, натуральна, чакалі запрашэння да стала.

    Як толькі чалавек пачынаў марудзіць і спрабаваў праігнараваць віншаванне, яго тут жа кідалі ў гурбу снегу, засыпалі з галавой, а затым садзілі не ў санкі (як тых, хто запрасіў у госці, каб падзякаваць), а на перавернутую барану і цягнулі аж да самай хаты або да скрыжавання дарог.

    Гэты акт публічнага пакарання часам абыходзіўся чалавеку вельмі дорага: памяць пра яго скупасць магла захавацца на ўсё жыццё. На падставе такіх учынкаў узнікалі вулічныя мянушкі, якія затым даволі часта перадаваліся “ў спадчыну” дзецям і ўнукам.

    Крыніца: http://www.ng.by/ru/issues?art_id=29716




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz