ДЗЕДАВІЦА

КАТАНІК
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    КАЛІ ЗАКОЦІЦЦА ЗОРКА...

    05.02.2008

    Лічылася, што 5 лютага, як і на Ільва Катаніка (5 сакавіка), нельга глядзець на падаючыя зоры: гэта дрэнная прыкмета, якая прадказвала хуткую смерць. Па павер’ях славян, кожны чалавек мае на небе сваю зорку.

    Пра падаючую зорку казалі: «Чыясьці душа закацілася», хрысціліся і казалі: «Царства нябеснае!» Сярод традыцыйных уяўленняў славянскіх народаў аб пабудове свету займалі спосабы і сродкі атрымання інфармацыі аб смерці чалавека. На нядобрае варажылі самыя розныя рэчы ці непрадбачаныя з’явы:

    * калі чалавек дакладна чуў, як яго паклікалі па імені, але пры гэтым не бачыў таго, хто яго клікаў;

    * лясная птушка (сава, пугач), якая залятала ў вёску. Калі яна садзілася на страху хаты, чакалі смерці гаспадара той хаты; калі яна сядала на дрэва ці царкву (нічыё месца) -- чакалі мор, эпідэмію ці іншыя нястачы, у выніку якіх можа пацярпець вялікая колькасць людзей;

    * калі птушка (часцей за ўсё ластаўка) рэзка грукне ў ваконную шыбу ці заляціць у хату;

    * калі сабака доўга вые, апусціўшы галаву да зямлі, ці выкапаў у садзе вялікую яміну;

    * калі нечакана ў хаце разаб’ецца ікона або люстэрка;

    * калі труна для памерлага зроблена не па яго памерах (малая ці вялікая)---- калі ногі памерлага доўгі час застаюцца цёплымі;

    * калі чалавек памёр з адкрытымі вачыма;

    * калі гадзіннік б’е адначасова з пахавальным звонам; Ёсць людзі, якія вельмі пакутуюць з-за свайго страху смерці, марнеюць самі і іх родныя.

    Лічылася, што, каб пазбавіць іх ад гэтага, трэба ўзяць дробку шэрага маку, замовіць яго на збыта і абсыпаць галаву гэтага чалавека:

    «Анёл мой зямны, будзь са мной Божай (ым) рабой (м) (імя). Здымі страх смерці зброяй вечнага жыцця, імем Бога. Амін».

    Крыніца: http://www.ng.by/ru/issues?art_id=19281




    Copyright MyCorp © 2019
    Конструктор сайтов - uCoz