ДЗЕДАВІЦА

ПЁТР І ПАВЕЛ
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    ПЁТР І ПАВЕЛ.

    12 лiпеня ПЁТР І ПАВЕЛ, ПЯТРЫ I ПАЎЛЫ, ПЯТРОЎ ДЗЕНЬ, ПЯТРОЎКI, ПЁТР — РЫБАЛОЎ, ПЯТРОК, ПЯТРА, ПЯТРОЎКА

    Дзень Пятра — старажытнае земляробчае свята, якое заканчвае летнi цыкл святкаванняў. У славян Пятроў дзень, як i Купалле, перш за ўсё звязаны з сiмволiкай сонца. Iснавала павер'е, што ў гэты дзень сонца "йграе", адбiваецца ў рацэ рознымi колерамi, скача па небе ўверх-унiз.

    - Моладзь напярэдаднi Пятра ўсю ноч праводзiла ў лесе — "сустракала" сонца, палiла вогнiшча да самага ўзыходу сонца, спявала, вадзiла карагоды. Увогуле ў гэту ноч шмат забаўлялiся: рабiлi перашкоды на дарогах, пужалi выпадковых прахожых. На свiтаннi iшлi ў такiя месцы, адкуль было добра вiдаць узыход сонца. Падчас узыходу сонца спявалi песнi, усхваляваныя прыгажосцю гэтага моманту.

    -Сырам i малаком частавалi пастухоў у гэты дзень, каб каровы заўсёды былi з малаком.

    -Святыя Пётр i Павел у культуры ўсходнiх славян вядомы як ахоўнiкi рыбнага промыслу. Таму ў прыбярэжных паселiшчах гэта было яшчэ адно свята рыбакоў.

    - У гэты дзень было асобае стаўленне да вады. У некаторых рэгiёнах iснаваў звычай хадзiць да крынiц — ранiцай выпiць крынiчнай вады i памыцца, пакоўзацца па ранiшняй расе.

    -Катэгарычна забаранялася ў Пятроў дзень купацца. У народзе свята верылi, што ў гэты дзень вада "забiрае" ахвяры Бога.

    - У некаторых рэгiёнах лiчылася, што вада Пятрова дня змывае ўсе грахi, таму iшлi купацца ў рэках i азёрах. Акрамя святочных частаванняў, гульняў i карагодаў, дзень Пятра распачынаў вялiкi цыкл сельскагаспадарчых работ.

    -У Пятроў дзень самы гарачы час сенажацi.

    - З Пятрова дня "зарнiца хлеб зарыць".

    -Пятроўка—навознiца. З гэтага дня пачыналi вывозiць гной пад "пар".

    -Добры ўраджай збожжавых прадказвала тое, калi да гэтага дня зязюля i салавей змаўкалi: "Калi высыплецца ячмень, зязюля падавiцца зернем i больш не куе".

    - На Пятра ўпершыню "падкопвалi" маладую бульбу.

    -Адвячоркам гэтага дня было прынята ўсёй сям'ёй збiрацца дома, а стол пакiдаць непрыбраным, каб "усе памерлыя продкi таксама разгавелiся".

    Аксана КАТОВІЧ, Янка КРУК.

    -Пётр i Павел спёкi дадалi.

    -У Пятроўку суха i дзень вялiкi.

    -Дзень памяншаецца, спякота павялiчваецца.

    -Худы парсюк i ў Пятроўку мерзне.

    -Прыйдзе Пятрок (12 лiпеня) — адарве лiсток, а Iлля (2 жнiўня) прыйдзе i па два адарве.

    -Прыйшоў Пятрок — апаў лiсток, прыйдзе Iлля — ападзе два, а як прыдзе Спас, то скiне i ўсiх нас.

    -Пётр i Павел час прыбавiў, Iлля прарок (2 жнiўня) два адабраў.

    -Калi пасля Пятрова дня салоўка спявае яшчэ больш за 4 днi, то зiма пачынаецца пасля Пакравоў (14 кастрычнiка).

    -Каля зязюля закуе пасля Пятрова дня, значыць, лета будзе добрае, працяглае i снег не хутка ляжа.

    -Калi дождж на Пятра — жнiво будзе мокрае.

    -Калi Петра з Паўлам плачуць — дык людзi i праз тыдзень сонца не ўбачуць.

    -Калi на Пятра дождж, то на Новы год будзе страшная мяцелiца.




    Copyright MyCorp © 2019
    Конструктор сайтов - uCoz