ДЗЕДАВІЦА

АБЯРЭГІ (КУДМЕНІ, АМУЛЕТЫ, АПАТРАПЕІ)
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    АБЯРЭГІ (КУДМЕНІ, АМУЛЕТЫ, АПАТРАПЕІ)

    (грэц. άποτρόπαιος – «адводзіць бяду») – прадмет, выява або дзеяньне, якім прыпісвалі магічную здольнасьць засьцерагаць ад няшчасьцяў і ад злых духаў. Ад эпохі палеаліту ў якасьці абярэгаў выкарыстоўвалі амулеты з зубоў, кіпцюроў і касьцей жывёлаў. Разнастайныя амулеты-абярэгі характэрныя для эпохі балта-славянскага язычніцтва і раньняга хрысціянства: у курганных могільніках на тэрыторыі Беларусі знойдзены амулеты-падвескі, зьмеевікі, зьмеегаловыя бранзалеты ды інш.

    Абярэгі служылі аховаю не толькі ад рэальнай пагрозы прыродных стыхіяў (засухі, граду, паводкі, маланкі, навальніцы), але і ад сурокаў, што сыходзілі ад людзей зь ліхім вокам, ведзьмароў, знахароў, а таксама міфічных істот — чарцей, ведзьмаў і інш. Беларусы выкарыстоўвалі шматлікія абярэгі дзеля захаваньня ад бедаў саміх сябе, свойскай жывёлы, гаспадаркі, што тлумачылася аграрнай дамінантай у абраднасьці.

    Найбольш старажытныя абярэгі, знойдзеныя на тэрыторыі Беларусі, належаць да неаліту (паселішчы на Крывінскім тарфяніку ў Віцебскай вобласьці, блізу вёскі Камень Пінскага раёна). Пашырыліся ў жалезным веку. Апрача прасьвідраваных зубоў жывёл і касьцяных падвесак, выраблялі разнастайныя металёвыя абярэгі. З'явіліся луньніцы, зьвязаныя з культам Месяца, які быў часткай аграрнага культу. На некаторых луньніцах ёсьць выява крыжа — сымвала Сонца.

    Падчас раскопак раньнесярэднявечных курганоў знойдзены абярэгі-падвескі ў выглядзе мініяцюрных выяваў сякеры (сымвал Перуна), качак, нажоў, лыжак. Выяўлена шмат абярэгаў з выявамі «конікаў». У якасьці абярэгаў, якія нібыта ахоўвалі здароўе ўладальніка, выкарыстоўвалі медальёны-зьмеевікі. Абярэгамі былі, напэўна, і шматлікія металёвыя бранзалеты, асабліва зааморфныя, якія трапляюцца пераважна на паўночным захадзе Беларусі.

    Падчас раскопак Менскага замчышча знойдзены залаты бранзалет са стылізаванымі зааморфнымі выявамі. Частка абярэга прысьвечана каляндарна-астральным з'явам, напрыклад круглыя падвескі з рэльефнымі 12 кропкамі па коле. Для некаторых мяшаных балта-славянскіх помнікаў Беларусі, Латвіі, Браншчыны ўласьцівыя падвескі з выявай галавы быка ў цэнтры і кропкамі па пэрымэтры (блізу 52, што можа быць зьвязана з колькасьцю тыдняў у годзе).

    Не толькі дэкаратыўнае, але і магічнае значэньне для паганцаў маглі мець крыжападобныя падвескі. Звышнатуральныя ўласьцівасьці прыпісвалі некаторым каштоўным камяням. Напрыклад, у старажытнасьці лічылася, што бурштын добра ўплывае на здароўе таго, хто яго носіць. Падвескі з яго былі адначасова і ўпрыгожаньнем, і абярэгам. Пасьля прыняцьця хрысціянства сталі насіць у якасьці абярэгаў крыжыкі, выявы сьвятых і прадметы з рэліквіямі (напрыклад, часьцінкамі мошчаў сьвятых).

    У сістэме абярэгаў значную ролю адыгрываў агонь (шляхам трэньня здабываўся т. зв. «жывы агонь»), які нёс ачышчальную сілу і выяўляўся ў рытуальных вогнішчах, у полымі сьвечак (асабліва грамнічных), у выкарыстаньні попелу, галавешак. Блізкім па значэньні да агню быў дым і зьвязанае зь ім падкурваньне. Сярод асноўных абярэгаў лічылася і вада, якая надзялялася не толькі ачышчальнай, але і лекавай, плоднай сілаю (параўн. абліваньне вадою на Купальле і некаторыя іншыя сьвяты).

    Пашыраным абярэгам была аьсвечаная вада, што ўжывалася для апырскваньня хворых людзей, свойскай жывёлы, жытла, гаспадарчых пабудоваў, вульляў, труны, магільнай ямы, палеткаў, збажыны, зёлак і г. д. Абярэгам успрымалася і раса, здольная, як меркавалі, у пэўныя дні надаваць жывым істотам асаблівую моц і аберагаць ад рознага ліха: зь ёю зьвязаны першы выган статку на Юр'я, качаньне па траве на Купальле. Важнае мейсца ў ліку іншых абярэгаў займала зеляніна.

    Адным з найбольш папулярных абярэгаў гэтай групы была асьвечаная вярба, якая ўвесь час захоўвалася ў хаце: ёю сьцябалі сустрэчных людзей, каб забясьпечыць іх здароўем на цэлы год, такім жа дубчыкам выганялі і жывёлу на пашу, зь ёю абыходзілі нівы, яе ставілі на вакно ў час навальніц, запальвалі і падкурвалі падчас розных недамаганьняў.

    Абярэгамі былі і купальскія зёлкі, якія пасьля асьвячэньня ў храме захоўваліся ўвесь год і служылі сродкам ад розных захворваньняў; сплеценыя зь іх вянкі надзявалі на галовы дзяўчаты і хлопцы, а таксама вешалі на рогі каровам. У якасьці бярэгаў выкарыстоўваліся расьліны горкія (асіна, палын), пякучыя (крапіва), калючыя (дзядоўнік, ядловец), вострыя на смак (цыбуля, часнык), са спэцыфічным моцным пахам (мята). Гэтымі расьлінамі (асабліва на Купальле, калі чакалі разгулу ведзьмаў) абторквалі двор, палеткі, каб не дапусьціць з'яўленьня нячыстай сілы, раскладвалі на вокнах хат, ля дзьвярэй, імі ўсьцілалі падлогу.

    Мак  выкарыстоўвалі ад малочных ведзьмаў (гл. Ведзьмы малочныя), якія нібыта маглі падступіцца да каровы, толькі пералічыўшы ўсе макавыя зярняты. Асьвечаным макам абсыпалі на Макавея хаты і гаспадарчыя пабудовы. Зернем абсыпалі нябожчыка пры яго вынасе з дому, каб уберагчыся ад яго гневу і дагадзіць яму. У асобны тып абярэгаў вылучаюцца некаторыя стравы і іх кампаненты: велікодныя яйкі і іншая асьвечаная на гэтае сьвята ежа, а таксама соль і хлеб ва ўсіх адменах (бохан, «хрэшчыкі» – печыва зь цеста на Серадапосьце, вясельны каравай).

    Абярэгамі служылі і вострыя прадметы (сякера, барана, іголка, шпількі, каса, серп, нож), аб якія мусіла пакалоцца і парэзацца нечысьць, што падбіралася да чалавека і яго гаспадаркі. Сярод іншых жалезных рэчаў асаблівую апатрапеічную функцыю выконваў замок — сымвал замкнутай пашчы ваўка, падкова. Абярэгамі жывёльнага паходжаньня, якія служылі чалавеку, былі забітая сарока і галава з'едзенай драпежнікамі свойскай жывёлы ці злоўлены жывы або забіты воўк, якога цягалі вакол пашы, а потым закопвалі яго труп пасярэдзіне поля, дзе пасьціўся статак.

    Адметную групу абярэгаў складаюць льняныя вырабы, асобныя віды адзеньня і яго аздоба. Апатрапеічнымі здольнасьцямі надзяляліся спрадзеныя ў Чысты чацьвер левай рукою ніткі, чырвоныя хусткі, стужкі, паясы, аброчныя тканіны, непамыты абрус зь велікоднага стала, ручнік (асабліва абыдзёньнік), кашуля, сатканая і вышытая рукамі нявесты і падораная жаніху, вышываны арнамэнт чырвонага колеру, вывернуты кажух. У якасці абярэгаў служылі таксама жыта, каноплі, крэйда, валасы, кастрыца, жывіца з мурашніка, бёрда і навоі, льняное семя і валакно ды інш.

    Апатрапеічнымі былі і розныя абрадавыя дзеяньні: калядаваньне, валачобніцтва, пахаваньне стралы, ваджэньне куста, провады русалкі, абкурваньне, пераапрананьне, пераварочваньне, а таксама дзеяньні, якія ўтваралі кола магічнае (аббяганьне, абнясеньне, апаясваньне, абворваньне). Сіла апатрапеічных дзеяньняў узмацнялася іх паўтарэньнямі магічнай колькасьцю разоў (тры, сем, дзевяць), а таксама абрадавымі словамі (замовамі, заклінаньнямі), сьпевамі, шумам, крыкам, сьвістам, грукатам.

    З прыходам хрысьціянства абярэгамі сталі прыдарожныя крыжы, нацельныя крыжыкі, малітвы, асьвечаныя рэчы, хрэсныя ходы і сам абрад хрышчэньня.

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary?alpha=&authenticity_token=7ac738a48b166025e45f6b2c67b725bd415bc85e&page=1

    АБЯРЭГІ (КУДМЕНІ, АПАТРАПЕІ - АД ГРЭЧ. APOTROPAIOS ТОЕ, ШТО АДВОДЗІЦЬ БЯДУ)

    Абярэгі (кудмені, апатрапеі - ад грэч. apotropaios тое, што адводзіць бяду), прадмет, выява або дзеянне, якім прыпісвалі магічную здольнасць засцерагаць ад няшчасцяў і ад злых духаў. Абярэгі служаць аховаю не толькі ад рэальнай пагрозы прыродных стыхіяў (засухі, граду, маланкі, навальніцы), але і ад сурокаў, што сыходзілі ад людзей з ліхім вокам, ведзьмароў, знахароў, а таксама міфічных істот - чарцей, ведзьмаў і інш. Беларусы выкарыстоўвалі шматлікія абярэгі дзеля захавання ад бедаў саміх сябе, свойскай жывёлы, гаспадаркі.

    У сістэме абярэгаў значную ролю адыгрываў агонь, які нёс ачышчальную сілу і выяўляўся ў рытуальных вогнішчах, у полымі свечак (асабліва асвечаных на Грамніцы), у выкарыстанні попелу, галавешак. Блізкім па значэнні да агню быў дым і звязанае з ім падкурванне. Сярод асноўных абярэгаў лічылася і вада, якая надзялялася не толькі ачышчальнай, але і лекавай сілаю.

    Пашыраным абярэгам была асвечаная вада, што ўжывалася для апырсквання хворых людзей, свойская жывёлы, жытла, гаспадарчых пабудоў, труны, магільнай ямы, палеткаў, збажыны, зёлак і г. д. Абярэгам успрымалася раса, здольная, як меркавалі, у пэўныя дні надаваць жывым істотам асаблівую моц і аберагаць ад рознага ліха: з ёю звязаны першы выган статку на Юр'я, качанне па траве на Купалле.

    Важнае месца ў ліку іншых абярэгаў займла зеляніна. Адным з найбольш папулярных абярэгаў была асвечаная вярба, якая ўвесь час захоўвалася ў хаце. Абярэгамі былі і купальскія зёлкі, якія пасля асвячэння ў храме захоўваліся ўвесь год і служылі сродкам ад розных хвароб; сплеценыя з іх вянкі надзявалі на галовы дзяўчаты і хлопцы, а таксама вешалі на рогі каровам. У асобны тып абярэгаў вылучаюцца некаторыя стравы і іх кампаненты: велікодныя яйкі і іншая асвечаная на гэтае свята ежа, а таксама соль і хлеб ва ўсіх адменах (бохан, "хрэшчыкі" - печыва з цеста на Серадапосце, вясельны каравай).

    Абярэгамі служылі вострыя прадметы (сякера, барана, іголка, каса, серп, нож), аб якія мусіла пакалоцца і парэзацца нечысць, што падбіралася да чалавека і яго гаспадаркі. Асаблівую функцыю выконваў замок - сімвал замкнутай пашчы ваўка, падкова. Абярэгамі жывёльнага паходжання, якія служылі чалавеку, былі забітая сарока і галава з'едзенай драпежнікамі свойскай жывёлы ці злоўлены жывы або забіты воўк.

    Адметную групу абярэгаў складаюць льняныя вырабы, асобныя віды адзення і яго аздоба. Апатрапеічнымі здольнасцямі надзяляліся спрадзеныя ў Чысты чацвер левай рукою ніткі, чырвоныя хусткі, стужкі, паясы, ручнік, кашуля, сатканая і вышытая рукамі нявесты і падораная жаніху, вывернуты кажух, вышываны арнамент чырвонага колеру. Абярэгамі служылі жыта, каноплі, крэйда, валасы, льняное семя і валакно ды інш.

    Апатрапеічнымі былі і розныя абрадавыя дзеянні: калядаванне, валачобніцтва, пахаванне стралы, провады русалкі, абкурванне, пераварочванне, пераапрананне, а таксама дзеянні, якія ўтваралі кола магічнае (аббяганне, абнясенне, апаясванне, абворванне). Сіла абрадавых дзеянняў узмацнялася іх паўтарэннямі магічнай колькасцю разоў (тры, сем, дзевяць), а таксама абрадавымі словамі (замовамі, заклінаннямі), спевамі, шумам, крыкам, свістам.

    З прыходам хрысціянства абярэгамі сталі прыдарожныя крыжы, нацельныя крыжыкі, малітвы, асвечаныя рэчы, хрэсныя ходы і сам абрад хрышчэння. У сістэме абярэгаў значную ролю адыгрываў агонь, які нёс ачышчальную сілу і выяўляўся ў рытуальных вогнішчах, у полымі свечак (асабліва асвечаных на Грамніцы), у выкарыстанні попелу, галавешак. Блізкім па значэнні да агню быў дым і звязанае з ім падкурванне.

    Сярод асноўных абярэгаў лічылася і вада, якая надзялялася не толькі ачышчальнай, але і лекавай сілаю. Пашыраным абярэгам была асвечаная вада, што ўжывалася для апырсквання хворых людзей, свойская жывёлы, жытла, гаспадарчых пабудоў, труны, магільнай ямы, палеткаў, збажыны, зёлак і г. д. Абярэгам успрымалася раса, здольная, як меркавалі, у пэўныя дні надаваць жывым істотам асаблівую моц і аберагаць ад рознага ліха: з ёю звязаны першы выган статку на Юр'я, качанне па траве на Купалле. Важнае месца ў ліку іншых абярэгаў займла зеляніна.

    Адным з найбольш папулярных абярэгаў была асвечаная вярба, якая ўвесь час захоўвалася ў хаце. Абярэгамі былі і купальскія зёлкі, якія пасля асвячэння ў храме захоўваліся ўвесь год і служылі сродкам ад розных хвароб; сплеценыя з іх вянкі надзявалі на галовы дзяўчаты і хлопцы, а таксама вешалі на рогі каровам. У асобны тып абярэгаў вылучаюцца некаторыя стравы і іх кампаненты: велікодныя яйкі і іншая асвечаная на гэтае свята ежа, а таксама соль і хлеб ва ўсіх адменах (бохан, "хрэшчыкі" - печыва з цеста на Серадапосце, вясельны каравай).

    Абярэгамі служылі вострыя прадметы (сякера, барана, іголка, каса, серп, нож), аб якія мусіла пакалоцца і парэзацца нечысць, што падбіралася да чалавека і яго гаспадаркі. Асаблівую функцыю выконваў замок - сімвал замкнутай пашчы ваўка, падкова. Абярэгамі жывёльнага паходжання, якія служылі чалавеку, былі забітая сарока і галава з'едзенай драпежнікамі свойскай жывёлы ці злоўлены жывы або забіты воўк.

    Адметную групу абярэгаў складаюць льняныя вырабы, асобныя віды адзення і яго аздоба. Апатрапеічнымі здольнасцямі надзяляліся спрадзеныя ў Чысты чацвер левай рукою ніткі, чырвоныя хусткі, стужкі, паясы, ручнік, кашуля, сатканая і вышытая рукамі нявесты і падораная жаніху, вывернуты кажух, вышываны арнамент чырвонага колеру. Абярэгамі служылі жыта, каноплі, крэйда, валасы, льняное семя і валакно ды інш.

    Апатрапеічнымі былі і розныя абрадавыя дзеянні: калядаванне, валачобніцтва, пахаванне стралы, провады русалкі, абкурванне, пераварочванне, пераапрананне, а таксама дзеянні, якія ўтваралі кола магічнае (аббяганне, абнясенне, апаясванне, абворванне). Сіла абрадавых дзеянняў узмацнялася іх паўтарэннямі магічнай колькасцю разоў (тры, сем, дзевяць), а таксама абрадавымі словамі (замовамі, заклінаннямі), спевамі, шумам, крыкам, свістам. З прыходам хрысціянства абярэгамі сталі прыдарожныя крыжы, нацельныя крыжыкі, малітвы, асвечаныя рэчы, хрэсныя ходы і сам абрад хрышчэння.

    Крыніца: http://www.obereg.of.by/catalog.php?id=108&category=10&mode=detail




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz