ДЗЕДАВІЦА

ЗМЕНА ПОРАЎ ГОДА
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    ЗМЕНА ПОРАЎ ГОДА

    Акрамя чатырох найважнейшых святаў, якiя адпавядалi дакладна фiксiраваным становiшчам сонца ў яго задыякальным руху, ва ўсходнiх славян iснавалi яшчэ чатыры рытуальна-абрадавыя комплексы, якiя суадносiлiся з прамежкавымi сiтуацыямi. Яны адзначалiся ў роўных прамежках памiж фазамi сонца, а гэты час адпавядаў у прыродзе змене пораў года.

    А таму такiя святы мелi ў сабе адначасова два пачаткi, скiраваныя да розных полюсаў. З аднаго боку, яны падводзiлi вынiкi той пары года, якая завяршалася, а з iншага – утрымлiвалi тайну зараджэння i распачынання наступнай пары года. На пераходзе зiмы ў вясну святкавалася вясёлая, шчодрая на ласункi, багатая на гасцяваннi Масленiца.

    На мяжы памiж вясной i летам адзначалi Зялёныя святы – вельмi складаны рытуальна-абрадавы комплекс, якi доўжыўся два тыднi i ахоплiваў Тройцу – Сямiк – Сёмуху – Русальны (Граны) тыдзень. Летнi цыкл абрадаў завяршаўся святкаваннем дажынак, якiя вянчалi сабой шматлiкiя рытуальныя дзеяннi, звязаныя з галоўным момантам ва ўсёй гадавой дзейнасцi чалавека-земляроба – зборам узгадаванага ўраджаю.

    Жнiво i бязмежна вялiкi цыкл песеннага фальклору, якi яго суправаджаў, – гонар за працоўныя дасягненнi чалавека, радасць за багаты ўраджай, сабраны i своечасова ўпарадкаваны. Заключным рытуальна-абрадавам комплексам былi Восеньскiя дзяды – свята ўшанавання памяцi памерлых продкаў.

    Славяне верылi, што памерлыя i пахаваныя ў зямлi продкi маглi рабiць iстотны ўплыў на ўраджай наступнага года. Таму своеасаблiвым вынiкам дыялогу чалавека з прыродай на працягу каляндарнага года было абавязковае памiнанне продкаў, а праз iх – шчырая падзяка зямлi за здзейсненыя мары i адначасова выказванне спадзяванняў на прыхiльнасць у будучынi.

    Пакровы i Восеньскiя дзяды «замыкалi» зямлю, былi той сiмвалiчнай мяжой, пасля якой забаранялiся ўсялякiя работы на ёй, каб не парушыць яе восеньскай самоты.

    Аўтар: Аксана КАТОВІЧ, Янка КРУК, «Звязда».

    Крыніца: http://www.belarustime.ru/belarus/nativeword/bb61cadf0563ef73.html




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz