ДЗЕДАВІЦА

ПАМІНАННЕ ПАМЕРЛЫХ
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    ПАМІНАННЕ ПАМЕРЛЫХ

    Пахавальна-памінальныя абрады стваралі цэласную сістэму і мелі строгую ўпарадкаванасць і паслядоўнасць. Пасля смерці чалавека абавязкова адзначалі пэўныя рытуальныя дні: траціны, дзевяціны, саракавіны (сарачыны), угодкі.

    Пасля года найбольш значнымі вехамі людской памяці станавіліся<І> Радаўніца і восеньскія Дзяды. Раніцай на Радаўніцу гаспадыня, як звычайна, завіхалася каля печы, гатавала адмысловыя рытуальныя стравы, а ўжо потым сям'я пачынала збірацца на могілкі.

    Усе апраналіся ў святочнае адзенне, бралі з сабой ільняны абрус, велікодныя яйкі, бліны, каўбасу, сала, асвячоную соль, бутэльку гарэлкі, складвалі ўсё гэта ў хусцінку і адпраўляліся ў царкву на абедню.

    Падрыхтоўка праходзіла ў абстаноўцы спакою і ўрачыстасці. Пасля богаслужэння ў храме, паніхіды па нябожчыках усе разыходзіліся да «сваіх» магіл. Часцей за ўсё магілы прыбіралі напярэдадні – у так званую Жывую Радаўніцу – або за некалькі дзён да вызначанага аўторка.

    Іх абкладвалі новым дзёрнам, пасыпалі свежым жоўтым пяском, папраўлялі крыж, на які звычайна павязвалі белы ручнік, калі там быў пахаваны мужчына, ці невялічкі белы фартушок – калі жанчына, прымацоўвалі белы вянок – калі дзяўчына.

    Яшчэ і яшчэ раз нагадваем адзін з найбольш важных пастулатаў народнай педагогікі: капаць зямлю (любую!) да Радаўніцы было нельга, бо на гэта продкі яшчэ не далі згоды. Спачатку прывядзіце да ладу магілы памерлых родных, і толькі потым бярыцеся ладзіць справы ў сваёй гаспадарцы.

    Калі магілы сваякоў былі ў розных месцах, то іх прыбіралі па некалькі чалавек, а потым усе збіраліся каля адной чыёй-небудзь магілы і распачыналі памінальную трызну. Але перш чым жывыя пачнуць абрадавую трапезу, трэба было на кожную магілу пакласці рытуальнае ахвяраванне.

    Каля кожнага крыжа ці помніка клалі сем рытуальных атрыбутаў: сподак, чарку, у якую налівалі гарэлку і якую закрывалі-перакрывалі лустай хлеба, адно (!) чырвонае велікоднае яйка (толькі не асвячонае), шматок сала (ці каўбасы), адно (!) пячэнне, адну (!) цукерку.

    Ставілі штучныя або зробленыя з паперы кветкі. Менавіта няпарную колькасць, таму што ў памінальнай абраднасці, якая характарызуецца «разрывам», «раз'яднаннем», вызначальным сімвалам з'яўляецца няцотнасць.

    Аўтар: Аксана КАТОВІЧ, Янка КРУК, «Звязда».

    Крыніца: http://www.belarustime.ru/belarus/nativeword/cf15a37ec52e7d08.html




    Copyright MyCorp © 2019
    Конструктор сайтов - uCoz