ПЯРУН-СВАРОЖЫЧ
ПЯРУН-СВАРОЖЫЧ– другі сын Сварога-неба, агонь-маланка. «И огневи молятся, зовут его Сварожичем» ("Словы нейкага хрысталюбца"). Маланкі былі яго зброяй (меч і стрэлы); вясёлка - яго лукам; хмары - адзежай ці барадой і кучарамі; гром – далёка гучаўшым словам божым, што разносіцца звыш; вятры і буры - дыханнем; дажджы – апладняючыя насенне. Як творца нябеснага полымя, нараджаючыйся ў громах, Пярун прызнаецца і богам зямнога агню, прынесенага ім з нябёсаў у дарунак смяротным; як уладар дажджавых аблокаў, спрадвеку якія прыпадабняліся водным крыніцам, атрымлівае назву бога мораў і рэк, а як вярхоўны распарадчык віхур і бур, суправаджальнікаў навальніцы, - назву бога вятроў. Гэтыя розныя назвы надаваліся яму першапачаткова як яго характарыстычныя эпітэты, але з цягам часу звярнуліся ў імёны ўласныя; з зацьменнем найстаражытных гледжанняў яны распаліся ў свядомасці народнай на асобныя божыя істоты, і адзіны ўладар навальніцы раздрабніўся на богаў - грома і маланак (Пярун), зямнога агню (Сварожыч), вады (Марскі цар) і вятроў (Стрыбог). (Славянская міталегія)
Крыніца:http://www.hogwarts.ru/library/show.php?uid=guest&cat=1&subcat=&id=747960&p=1