ДЗЕДАВІЦА

КАРАЧУН
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    КАРАЧУН

    Віктар Каралькоў.

    У дыялектным маўленні беларусаў абазначэнне раптоўнай смерці ці сутаргаў: “К. прыйшоў”, “К. яго скандрычыў” ды інш. У іншых славянскіх народаў вядомыя адрозныя значэнні гэтай лексемы: крывы чалавек, дзіця, якое пачынае хадзіць, зімовы сонцаварот, звязанае з ім свята і яго атрыбуты.

    Распаўсюджаная семантычная эвалюцыя ў кірунку “хвароба, смерць – дэманалагічная істота” прадвызначыла персаніфікацыю К., далучэнне яго да злых духаў. Існуе некалькі этымалагічных версій паходжання слова “карачун”.

    Аўтары “Этымалагічнага слоўніка славянскіх моваў”, лічаць, што ўсе значэнні слова ўкладваюцца ў лагічны эвалюцыйны ланцужок: “той, хто крочыць” – “смерць, адыход” – “пераход сонца” і ўзыходзяць да адзінага *korciti “крочыць”. Згодна з іншай версіяй, вытокі наймення К. – у індаеўрапейскай аснове *(s)ker - , *(s)kor – “рэзаць2, рэфлексамі якой выступаюць лексемы кшталту чурка, чур, для якіх гэтаксама актуальная тэма смерці.

    Р. М. Казлова названыя значэнні слова К. аб’ядноўвае агульнай для іх прыкметнай “крывізны”, параўн. генетычна роднасныя лексемы – акачурыцца, скучарыжыцца, а таксама скруціцца – “памерці”; напрошваецца і зварот да архаічнага абраду скурчанага пахавання. Цікавыя ў гэтым плане казачныя персанажы тыпу карга, баба Каргота.

    Прадстаўнікі міфалагічнай школы XIX ст., захопленыя багаццем народнай традыцыі і схільныя да рознага роду яе апрацоўкі, бачылі ў К. бога падзем’я, які змагаўся з Перуном. Згодна з іх апісаннямі, К., “ведаючы, што народзіцца “божыч” (яснае сонца), ператвараўся ў мядзведзя, набіраў хаўруснікаў-ваўкоў (мяцеліцы) ды ганяўся за жонкаю Перуна (Грамаўніцай, ці Калядою, ці Пятніцаю), якая хавалася паміж вербамі і там нарадзіла сына Дажджбога”.

    Крыніца: http://www.rv-blr.com/dictonary/view/2362

    КАРАЧУН

    Фантастычная істота ў старадаўніх павер’ях беларусаў і інш. Славянскіх народаў. У стараж. славян К. увасабляў зіму і смерць. К. называлі інш. Раз зімовы сонцазварот і звязанае з ім свята.

    Пазней К. стаў увасабленнем толькі смерці. На Беларусі К. лічылі злым духам, які скарачаў жыццё, выклікаў сутаргу, раптоўную смерць у маладым узросце (адгэтуль праклёны: “Каб цябе карачун скруціў”). Павер’і пра К. захоўваліся да канца 19 – пач. 20 ст.

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/14826




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz