ДЗЕДАВІЦА

АЎДОЦЦЯ ВЯСНОЎКА (ЯЎДОХА, АЎДОННЯ, АЎДУСЬКА, ЯЎДОКI, ЯЎДОХА, ГАЛДАКЕЙ, АЎДАКЕЙ, АЎДОКIЙ)
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    АЎДОЦЦЯ ВЯСНОЎКА (ЯЎДОХА, АЎДОННЯ, АЎДУСЬКА, ЯЎДОКI, ЯЎДОХА, ГАЛДАКЕЙ, АЎДАКЕЙ, АЎДОКIЙ)

    14 сакавіка у праваслаўных і 1 сакавіка ў каталікоў - Аўдоцця Вясноўка (Яўдоха, Аўдоння, Аўдуська, Яўдокi, Яўдоха, Галдакей, Аўдакей, Аўдокiй). У царкоўным календары – звычайны дзень. Невялiкi шэраг кананiзаваных iмён у iм пачынае прападобнапакутнiца Еўдакiя (каля 160-170 г.). Беларуская народная традыцыя выяўляе на пачатку вясны значную колькасць абрадаў i гульняў, якiя гавораць аб вялiкiм святкаваннi.

    Рэшткi iх праяўляюцца ў адзначэннi Аўдоццi Вясноўкi як першага дня вясны i пачатку новага зямляробчага года. Нездарма многiя варыянты валачобных песень сведчаць аб адданні перавагi перад усiмi святамi ў годзе менавiта першаму веснавому дню, які называюць "Ясень Красен", "Нова Лета", "Божа Лета", "Збор", "Iзбор", "Аўдакея".

    Каля Бога Усе святыя Шахуюцца, Рахуюцца, Катораму святцу Упярод ступiць. Ясень Красен Упярод пайшоў... (Зап. ў 1938 г. у г.Рызе). Пра Аўдоццю Вясноўку валачобныя каляндарныя песнi апавядаюць: "Аўдакея, перва святца..." (Зап. у 1940 г. у Каплаўскай вол. Iлукстэнскага п.); "Святы Аўдакей сохi збiраiць..." (Зап. у 1976 г. у Полацкiм р-не.);

    "Святы Еўдакей – веснавы святок, 

    Веснавы святок -- пераступ года. 

    Пераступiлi ў яго слядочкi,

    У яго слядочкi ўсе святочкi..."

    (Зап. у 1976 г. у Лепельскiм р-не.);

    "Святы Яўдакеi зiму рушылi..." (Зап. у 1976 у Полацкiм р-не.); "Святы Аўдакей бычкоў пое..." (Зап. у Барысаўскiм р-не.).

    Народны каляндар сцвярджае, што Аўдакея – веснавае свята, якое трымае ў руцэ лета. Па гэтаму дню прыкмячалi надвор'е – цi нап'ецца певень або вол з-пад страхi. Па назiраннях Ю.Крачкоўскага (1874).

    У Вiлейскiм павеце сяляне лiчылi, калi Галдакей цёплы, то вясна i лета будуць цёплымi, асаблiва спрыяльным будзе сенакос. Калi iдзе дождж – чакай ураджай на жыта. Калi моцны мароз, то замарозiць грэчку ў час цвiцення. Калi туман, то пашанцуе з ураджаем на стручковыя раслiны. Калi ж мяцелiца i завея, то неабходна чакаць вялiкага голаду.

    Лiчыўся нешчаслiвым днём, "бабскiм святам", таму "не пралi, не снавалi" i не выконвалi iншыя работы. Але гэта не датычыла мужчын (Пшчолка, 1912). У Лельчыцкiм раёне гаварылі: "Прадзi гульцяй, бо будуць голыя бокi, як не прасьцiмеш"; "На Оўдокый помiдоры на расаду сажалi i на окне дзержалi" (Лельчыцкі раён; Талстая, 1984).

    На Касцюковіччыне наладжвалі талаку. Нямала назіранняў занатавана фалькларыстамі мінулага: “На Яўдокі голы бокі” (Радчанка, 1888), “Яшчэ няма Яўдокі, а ўжо свецяцца бокі, нацца покуль прыйдзе Вярбіч, то суздром будзеш голы, як біч” (Пяткевіч, 1938), “Свята Аўдакея сокі збіраець”, “Калі на Аўдакея мяцель, дык прыйдзецца гаспадаркам пунькі вымятаць” (Слупскі, 1892).

    У некаторых раёнах "гукалi вясну". Хаця, бывала, i добра яшчэ трымалася зiма. “Яўдохi – снегу па бокi”, – гавораць у Іванаўскім раёне. Варыянты тэкстаў валачобных песень сведчаць, што адзначэнне прападобнапакутнiцы Еўдакii развiла традыцыю народнага святкавання Аўдоццi Вясноўкi на аснове язычнiцкага святкавання першага дня земляробчага года, якi ў песнях названы "Ясень Красень", "Нова Лета", "Божа Лета", "Збор", "Iзбор".

    Апошнiя дзве назвы засталiся асобным святам. Раней у Рыме ў гэты дзень праходзіла цырымонія Мамуралія, згодна якой з горада выганялі палкамі чалавека ў шкурах Мамурыуса Ветурыуса (Mamurius Veturius – інтэрпрэтуецца як “стары Марс”). Гэта сімвалізавалася як выгнанне зімы і старога году (КЗ, 1977. С.15).

    Алесь Лозка




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz