ДЗЕДАВІЦА

РАГАТКА
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    РАГАТКА

    Звычай перагароджваць дарогу вясельнаму поезду з мэтай атрымаць выкуп за маладую. Рэгіянальныя назвы брама, пярэйма, застава, заяц, тычка і інш. Рабіць Р. мог кожны на дарозе, па якой малады вёз маладую да вянца, ад вянца і ў сваю хату. У якасці выкупу дзеці атрымлівалі цукеркі, паясы, каравайныя шышачкі, моладзь – пірагі і грошы, пажылыя – гарэлку, пірагі, закуску і інш. Дарогу перагароджвалі шнурам, вяроўкай, жэрдкай ці рабілі браму з укапаных абапал дарогі бярозак са звязанымі верхавінамі. Ставілі накрыты белым абрусам стол, клалі на яго хлеб-соль, ставілі кветкі, поўны кубак вады або побач са сталом поўнае вядро вады, што сімвалізавала поўнае шчасце будучай сям’і. Пазней пачалі ставіць талерку з дзвюма поўнымі чаркамі віна. Вясельны поезд павінен быў спыніцца каля Р., маладая са старшым дружкам – падысці да стала, выпіць вады ці віна, забраць хлеб – соль і даць “вартавым” выкуп. “Торг” пра памеры выкупу вёў дружка (часам сват). У народзе лічылі: чым больш Р. на шляху вяселля, тым лепш будуць жыць маладыя. Дрэннай прыкметай было, калі іх ніхто не спыняў. У Р. выразна выяўляліся элементы старажытнага звычаю куплі-продажы нявесты. Звычай ставіць Р. захоўваецца і ў наш час.

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/18653




    Copyright MyCorp © 2018
    Конструктор сайтов - uCoz