ДЗЕДАВІЦА

ШТО ЗА МАСЛЕНІЦА БЕЗ БЛІНОЎ?
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    ШТО ЗА МАСЛЕНІЦА БЕЗ БЛІНОЎ?

    06.03.2008

    Некаторыя этнографы сцвярджалі, што галоўная страва Масленіцы — бліны — сімвалізавала сабой абуджэнне сонца. З гэтым меркаваннем можна пагадзіцца толькі часткова, таму што культ Сонца не быў дамінуючым у складаным комплексе святочных рытуальна-абрадавых дзеянняў на Масленіцу.

    * У структуры Масленіцы значнае месца займалі абрады “Пахаванне дзеда” і “Пахаванне бабы”, таму міжволі напрошваецца думка аб тым, што бліны, якія перш-наперш былі абрадавай стравай памінальных трызнаў, прысутнічалі на Масленічным тыдні як даніна продкам.

    * Першую лыжку Каляднай куцці гаспадар клаў на парог або на падаконнік — дзяліўся-задобрываў галоўную прыродную стыхію зімовага часу — Мароза. Самы першы блін, выпечаны на Масленіцу, гаспадыня клала на асобны сподак і ставіла ў чырвоны кут пад абразы.

    * Бліны былі абавязковай стравай не толькі памінальных сталоў, без іх не абыходзілася ні адно свята. Лічылася, калі на Масленіцу напячы бліноў больш за ўсіх, то ў хаце “паселіцца” шчасце. Бліны, якія выпякалі на Каляды, сімвалізавалі багаты ўраджай у наступным годзе.

    Каб у гаспадарцы былі добрыя коні, валы, каровы, авечкі і г.д., у дзень ушанавання святога Уласа гаспадыня выпякала аладкі. Бліны, якія называлі “богавымі анучамі”, пяклі на Ушэсце.

    На Спаса пяклі блінцы з мукі новага ўраджаю і абавязкова з макам, арэхамі і яблыкамі. Бліны, якія выпякалі на Пакровы, павінны былі “запекчы” ўсе куты ад зімовай сцюжы і вятроў.

    * Відаць, якраз ад масленічных святкаванняў бярэ пачатак добра вядомы фразеалагізм “першы блін комам”. Дбайная гаспадыня ведала: нельга есці першы блін, ён прызначаўся продкам (жывому гэты блін стане комам у горле).

    * Аказваецца, што і апошні блін таксама патрабаваў асаблівай увагі. Лічылася, “каб заўжды хата была багата”, апошні блін трэба было пакінуць на патэльні.

    Калі ў гаспадарцы здаралася так, што хатняя жывёла не “прыжывалася”, то на Віцебшчыне першы блін аддавалі цялятку, маленькаму ягняці, а апошні блін пакідалі на патэльні да заканчэння абеду, а пасля яго давалі дарослай скаціне — маці малой жывёліны”.

    Крыніца: http://www.ng.by/ru/issues?art_id=20075




    Copyright MyCorp © 2019
    Конструктор сайтов - uCoz