ДЗЕДАВІЦА

МАСКА
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    МАСКА

    Істотны элемент рытуальнага пераапранання. Найбольш шырока М. выкарыстоўвалася на Беларусі падчас калядак, а таксама ў валачобным абрадзе, што адпавядае агульна-еўрапейскай традыцыі прымеркавання рытуальнага пераапранання да зімы і вясны. М. у беларускай традыцыйнай культуры звычайна выступае як частка рытуальнага строю, вобраза.

    Найбольш папулярныя маскаваныя калядныя (шчадроўскія) персанажы – каза, мядзведзь, журавель, “кабыла”, ліса, “дзед”, “цыган”, “смерць”, “немец”; валачобныя – “дзед”, “цыган”. Персанажы – М. спарадычна прысутнічаюць у іншых каляндарных абрадах, рытуалах: мікольскія “цыганы”.

    Ваджэнне “куста”, ляльнік, провады русалкі; а таксама ў гульнёвых формах, што спадарожнічалі вясельнай абраднасці – “цыган”, “ксёндз”, “доктар”, “стражнік” (“паліцэйскі”). М. і яе элементы меліся ў галоўных персанажаў пазаабрадавых гульняў: “Яшчур”, “Млын”, “Чорт2, “Смерць”, “Злыдні”, “Лось” ды інш.

    Грым выкарыстоўваўся ў народных тэытральных і тэатралізаваных відовішчах – выступленнях скамарохаў, інтэрмедыях, народнай драме. Арыгінальнай з’явай былі маскаваныя персанажы тэатралізаваных пастановак падчас шляхецкага пахавальнага рытуалу часоў барока. У параўнальна невялікай колькасці прадстаўлены М. хрысціянскіх асобаў – персанажаў містэрый, свята “трох каралёў”. Тыпы М., маскавання былі досыць разнастайнымі.

    Гэта – аўтаномная М., якая магла існаваць асобна: М. з бяросты каляднага “дзеда”, маскі мядзведзя, лісы. Найбольш старажытная форма змянення твару – яго расфарбоўка: перш – наперш сажай (“цыган”, “мядзведзь”), часта ў спалучэнні са штучнай барадой. Асобна вылучаюцца сінтэтычныя маскаваныя персанажы, галава якіх цалкам выраблялася штучна – “каза”, “жораў”.

    Тыпалагічна роднаснае маскаванню прыкрыванне твару разнастайнымі рэчамі – зелянінай у ваджэнні “куста”, “Яшчуры”, ляльніку ці рознакаляровымі стужкамі – “Шчодра”. Хаванне твару тут з’яўляецца часткай суцэльнага маскіравання фігуры, што набліжае гэтых персанажаў да лялек, якіх спальвалі, тапілі на Каляды, Купалле ці насілі па хатах на шчодры вечар.

    Генезіс М. адлюстроўвае розныя этапы дынамікі светапогляднай сістэмы грамадства. Магчыма, найбольш старажытныя М. тыя, што прадстаўляюць жывёлін. Па паходжанні яны звязаныя з татэмізмам, а таксама з паляўнічай магіяй, калі ў магічных мэтах імітавалі жывёлін. У дадзеным выпадку пераапрануты персанаж увасабляе непасрэдна жывёліну як сімвал дабрабыту, звышрэальных станоўчых якасцяў (у першуючаргу каза, мядзведзь).

    У пазнейшы час жывёльныя персанажы перайшлі ў гульнёвую сферу – “кабыла” і яе продаж цыганам. Аб непасрэднасці гэтых персанажаў сведчыць удзел у абрадавых дзеяннях сапраўдных жывых жывёлін – у прыватнасці казы. Да архаічных, магчыма, архетыпічных праяў міфалагічнага мыслення належыць вобраз “дзеда”, які можа быць праявай архетыпу святарнага старца ці ўвасабленнем першапродка.

    Да глыбінных пластоў традыцыйнай культуры належаць і іншыя абрадавыя М. ці іх элементы – куст, ляля. Да больш позніх, тэатральна – карнавальных, належаць маскі цыгана, ксяндза, стражніка, доктара. Галоўная функцыя М. – прыкрыццё сапраўднага твару, аблічча, змена вонкавай, а таксама ўнутрана-вонкавай існасці.

    Разам з тым функцыі М. досыць розныя ў розныя эпохі. Абрадавыя М. звязаныя звычайна з магіяй плоднасці; некаторыя архаічныя персанажы (“Яшчур”) сімвалізавалі магутныя сілы прыроды, аб’ект ахвярапрынашэнняў. Актыўнае выкарыстанне М. на Каляды можа быць звязанае з дзвюма рэчамі. Гэта даўняя традыцыя пераўвасаблення (параўн. рымскія сатурналіі), звязаная са зменай фазы Сонца, а таксама актыўнасцю нячысцікаў.

    Магчыма, М. тут выконвае ахоўную функцыю (страшная М. пужае нячысцікаў ці, наадварот, робіць людзей “сваімі” для іх), яна бароніць чалавека ад нячысцікаў, а таксама выклікае персанажаў, спрыяльных для людзей.

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/3383

    МАСКА – істотны элемент рытуальнага пераапрананьня. Найбольш шыро¬ка маска выкарыстоўвалася на Беларусі падчас калядак, а таксама ў валачобным абрадзе, што адпавядае агульна-еўрапейскай традыцыі прымеркаваньня рытуальнага пераапрананьня да зімы й вясны.

    Маска ў беларускай традыцыйнай культуры звычайна выступае як частка рытуальнага строю, вобраза. Найбольш папулярныя маскаваныя калядныя (шчадроўскія) персанажы — каза, мядзведзь, журавель, «кабыла», ліса, «дзед», «цыган», «смерць», «не¬мец»; валачобныя — «дзед», «цыган».

    Крыніца: http://drevasusvetu.wordpress.com/category/%d1%81%d1%8c%d0%b2%d1%8f%d1%82%d1%8b-%d0%b9-%d0%b0%d0%b1%d1%80%d0%b0%d0%b4%d1%8b/%d0%b7%d1%96%d0%bc%d0%b0/%d0%ba%d0%b0%d0%bb%d1%8f%d0%b4%d1%8b/




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz