ДЗЕДАВІЦА

ВІЛЬЧАК, ВІЛЬЧЫК, КАНЁК
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    ВІЛЬЧАК, ВІЛЬЧЫК, КАНЁК

    Канструктыўны элемент, які ўтвараецца верхнімі перакрыжаванамі канцамі дошак-закрылін, што прыкрываюць тарцы двухсільнай страхі. Вядомы ў будаўніцтве многіх народаў Еўропы, у тым ліку па ўсёй Беларусі, акрамя хіба некаторых раёнаў Гомельшчыны, дзе пераважалі 4 – схільныя дахі. Парныя В. – найбольш старажытны і пашыраны канструктыўна – мастацкі элемент традыцыйнага жытла.

    Тэхнікай прапілоўкі іх вырашалі ў выглядзе стылізаваных конскіх галоў, птушак, змеяў, рагоў ды інш. У старажытнасці такія В. выконвалі ролю абярэга – сімвалічнага прадмета, якому прыпісвалі магічную здольнасць засцерагаць жыллё ад няшчасцяў і ліхіх духаў.

    Ёсць меркаванне, што папярэднікамі В. былі часткі свяшчэнных птушак ці жывёл (галовы, рогі, хвасты), якія мацаваліся на вяршыні шчытоў жытла.

    На Палессі ахоўная роля В., выкананых у выглядзе парных галовак буслоў ці змеяў, захоўвалася яшчэ і ў пач. XXст. Сёння магічны сэнс В. страчаны, ім надаецца толькі дэкаратыўнае значэнне.

    Парныя В. саступілі месца адзінарным, выпілаваным з адной дошкі і прымацаваным на скрыжаванні закрылін. Акрамя традыцыйных зааморфных матываў шырока ўжываюцца геаметрычныя, раслінныя, стрэлападобныя, далучаецца сучасная эмблематыка ды інш.

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/452




    Copyright MyCorp © 2019
    Конструктор сайтов - uCoz