ДЗЕДАВІЦА

НЯДЗЕЛЯ [2]
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    НЯДЗЕЛЯ [2]

    Сёмы, апошні дзень тыдня, лічыўся днём адпачынку, днём “не для дзела”. У гэты дзень забаранялася выконваць шматлікія жаночыя справы: шыць, вязаць, прасці, ткаць, сукаць ніткі, купаць дзяцей і мыця бялізну, каб не хварэлі хатнія і свойская жывёла.

    Адначасова гэты ж дзень лічыўся спрыяльным для распачывання пераважна мужчынскіх спраў: пажадана было рабіць засеўкі, збірацца на сенакос, першы раз выганяць скаціну ў поле, закладваць падваліны новай хаты.

    Прыярытэт мужчынскага пачатку ў дачыненні да гэтага дня, відаць, невыпадковы, бо хутчэй за ўсё моцна хрысціянізаваная Н. як дзень уваскрэсення Ісуса Хрыста ў Сярэднявеччы пераняла звычаёва – этыкетныя і рытуальна – абрадавыя функцыі старажытнага чацвярга.

    Абрадавая практыка сведчыць, што ў шэрагу рытуальных кантэкстаў рэгламентацыя дзеянняў і паводзінаў людзей тыпалагічна блізкая чацвярговым (чацвер як мужчынскі дзень таксама лічыўся спрыяльным для пачатку адказных работ).

    Народная прыказка звязвае паміж сабой гэтыя два дні: “Вяселлю казала і качарга гуляць ад нядзелі і да чацвярга!” Хрысціянізацыя беларусаў паспрыяла таму, што Н. стала ў гадавым святочным кругабегу асноўным днём для правядзення абрадавай практыкі.

    Становіцца зразумелым, чаму беларусы меркавалі, што дзіця, якое нарадзілася ў Н., будзе валодаць незвычайнымі здольнасцямі, яго нельга сурочыць, на яго нельга навесці шкоду. Існавала перакананне: людзі, якія нарадзіліся ў гэты дзень, маглі “бачыць” зарыты скарб, таму што над скарбам заўсёды свеціцца блакітнае святло нябёсаў, але яго не ўсе бачаць.

    Пажадана, каб маці з дзіцём упершыню выйшла з хаты ў гэты дзень. Беларускае звычаёвае права патрабавала: “У сераду (посны дзень) не смейся, у нядзелю не плач”.

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/3763




    Copyright MyCorp © 2019
    Конструктор сайтов - uCoz