ДЗЕДАВІЦА

IДАЛЫ
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    IДАЛЫ

    IДАЛЫ - богi, ёлуп,кумiры, стоды, каменныя, драўляныя або металёвыя скульптурныя выявы паганскіх багоў. Кожны I. увасабляў пэўнага бога. У часы паганства I. устанаўлівалі на капішчах, як аб’ектах пакланення. Пасля прыняцця хрысціянства вядомы выпадкі высякання крыжоў на I. Часам I. надавалі форму крыжа (в. Грабаўцы і Залуззе Жабінкаўскага, Буцькі Пружанскага, Даўгінава Вілейскага р-наў).

    Значная частка I. пры хрышчэнні была знішчана (спалена, закапана ў зямлю ці затоплена ў вадаёмах), на іх месца заступілі вялікія слупы з выразанымі выявамі Божай Маці, Збаўцы або Iаана Прадцечы (напрыклад, у колішніх ваколіцах Нясвіжа, паводле П. М. Шпілеўскага).

    Найбольш старажытнымі I. з’яўляюцца статуйкі, знойдзеныя на паселішчы Асавец Бешанковіцкага р-на (позні неаліт і ранні бронзавы век). Каменныя I. былі вышынёй 0,61,2 м (металёвыя меншых памераў) з выявамі ад аднаго да чатырох твараў, часцей з адным тварам.

    Найбольш вядомыя Шклоўскі ідал («Ёлуп», захоўваецца ў Нацыянальным музеі Рэспублікі Беларусь) і Слонімскі (захоўваецца ў Слонімскім краязнаўчым музеі). Блізу в. Млыны Камянецкага і в. Багуслаўцы Пружанскага р-наў былі выяўлены каменныя I. з трыма тварамі. Блізу в. Богіна Браслаўскага р-на на востраве Богінскага возера стаяў I. «Стод».

    Яго вышыня адпавядала палове сярэдняга чалавечага росту, рукі складзены на грудзях. Блізу в. Слабодка Смалявіцкага р-на быў I. «Цар Давыд». Вядомыя I. у выглядзе чатырохгранных слупоў каля в. Ульянавічы Сенненскага р-на, а таксама па берагах рэк Бярэзіны, Случы і Прыпяці.

    У 1684 годзе ў руінах старажытнага будынка каля Віцебска знойдзены залаты I. Перуна, а ў 1860 годзе на Барысаўшчыне ў дупле дуба два I. з серабра і з бронзы.

    Крыніца: http://mifijslavyan.ru/stories2/489.htm




    Copyright MyCorp © 2019
    Конструктор сайтов - uCoz