ДЗЕДАВІЦА

ВЕШЧЫЯ ПТУШКІ
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    ВЕШЧЫЯ ПТУШКІ

    Сярод птушак ёсць і вешчыя. Гэта паведачы Багоў Па перакананні беларусаў, вешчымі ўласцівасцямі вызначаюцца сарока, крумкач, зязюля і сава. Усе гэтыя птушкі ведаюць пра чалавечы лёс і прадказваюць яго, толькі трэба разумець іх мову.

    Чараўнікі і варажбіты разумеюць іх, таму і прадказваюць будучыню. Некаторым чараўнікам гэтыя птушкі служаць і прыносяць розныя весткі.

    Але і простыя людзі штосьці могуць угадаць з дапамогаю гэтых вешчых птушак. Сарока прыносіць і добрыя, і благія весткі. Крумкач, кракаючы над домам, прадказвае смерць аднаго з жыхароў гэтага дома. Калі крук закрумкае над хлявамі, то будзе ўпадак на хатнюю жывёлу.

    Як крук крумкае, то ён дзесь кроў чуе. Па кукаванні зязюлі варожаць, ці доўгае будзе жыццё, пра замужжа, багацце. Калі зязюля закукуе, узляцеўшы на дом, — у тым доме хто-небудзь памрэ. Калі зязюля закукуе на дрэве, на гаспадарчай будыніне і асабліва на хаце пасля захаду сонца,— неўзабаве трэба чакаць нябожчыка.

    Крык савы над домам — таксама знак. Калі савіны крык нагадвае дзіцячы плач гэта прадказвае жанчыне мацярынства. Калі над хатаю лятае ды крычыць сава, то кажуць, што там маладзіца ці дзеўка зацяжарыла. Калі сава крычыць іначай — чакай хваробу і смерць.

    Крыніца: http://mifijslavyan.ru/stories4/85.htm




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz