ДЗЕДАВІЦА

АХВЯРАПРЫНАШЭННІ ЧАЛАВЕЧЫЯ
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    АХВЯРАПРЫНАШЭННІ ЧАЛАВЕЧЫЯ

    Пытаньне аб існаваньні абрадаў з чалавечымі ахвярамі ў сістэме паганства да гэтага часу канчаткова не высьветленае. Частка дасьледнікаў лічыць, што згадкі ў некаторых пісьмовых крыніцах аб гэткіх звычаях штучна дадавалі сярэднявечныя аўтары-хрысьціяне, каб спэцыяльна абвінаваціць паганцаў у адпраўленьні жудасных абрадаў. У выніку паступова узьнік тэзіс хрысьціянскай антыпаганскай прапаганды.

    Другая частка навукоўцаў з даверам ставіцца да зьвестак аб чалавечых ахвярапрынашэньнях сярод паганскіх славян, нягледзячы на іх нешматлікасьць і няпоўнасьць. Так «Аповесьць мінулых гадоў» пад 983 г. сьведчыць, што кіеўскі князь Уладзімер (на той час ён яшчэ не прыняў хрышчэньне) загадаў пасьля абраду варажбы падчас недароду прынесьці ў ахвяру варага.

    Вараг і яго бацька былі хрысьціянамі і, не пагадзіўшыся са сваім лёсам, былі забіты натоўпам, а потым зрабіліся хрысьціянскімі пакутнікамі. Тут цікава тое, чаму такі ганебны для прыняўшага хрысьціянства князя факт захаваўся ў летапісе. Аб чалавечых ахвярах у палабскіх славян апавядаюць нямецкія храністы. Таксама адзін з хрысціянскіх аўтараў з радасьцю сьведчыць, што «уже не закалаем бесам друг друга».

    Хутчэй за ўсё чалавечыя ахвярапрынашэньні існавалі і ў балтаў, якія ці не апошнімі прынялі хрысьціянства сярод эўрапэйскіх народаў і частка якіх яшчэ ў позьнім Сярэднявеччы пражывала на тэрыторыі сучаснае Беларусі. Так з упэўненасьцю можна казаць пра тое, што некаторыя балцкія плямёны прыносілі ў ахвяру крыжакоў, якія трапілі ў палон

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary?alpha=&authenticity_token=7ac738a48b166025e45f6b2c67b725bd415bc85e&page=1




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz