ДЗЕДАВІЦА

АЛЕНЬ
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    АЛЕНЬ

    Алень, Лось на тэрыторыі Беларусі ўшаноўваўся ў бронзавым веку, пра што сьведчыць знаходка рагавой фігуркі гэтай жывёлы на паселішчы Асавец II у Бешанковіцкім раёне. Аднак раскопкі каля Балтыйскага ўзьбярэжжа Летувы, на паселішчах Швянтойі, паказваюць, што знойдзеныя там жэзлы з галоўкамі ласей і маленькія ласіныя галоўкі з бурштыну датуюцца неалітам.

    На думку Р. Рымантэне, лось у кульце паляўнічых займаў асноўнае мейсца і лічыўся галоўным сярод усіх зьвяроў. На срэбраных акоўках упрыгожаньня V—VI стст. з магільніка Плінкайгаліс з цэнтральнай Летувы, на думку Л. Вайткунскенэ, над зямлёй паказана неба з запасамі вады, а па небасхіле імчацца ласі, каб на сваіх рагах хутчэй прынесьці нябесную вільгаць, у чаканьні якой людзі выконваюць рытуальны танец.

    У паўночнай частцы Беларускага Панямоньня ў жалезным веку і раньнім Сярэднявеччы алень быў асноўным аб'ектам паляваньня, а пазьней выява «аленя сьвятога Губэрта» (з крыжам пасярод рагоў) стала гэрбам Горадні. Згодна з апісаньнем Сусьветнага дрэва (ясеня Ігдрасіль) у скандынаўскай міфалогіі, на сярэднім роўні чатыры алені скубуць лісьце гэтага дрэва, алень Эйктурмір і каза Хейдрун ядуць яго лісьце, стоячы на даху Вальгалы (нябеснага жытла эйнхерыяў — палеглых у баі воінаў).

    Грунтуючыся ў пэўнай меры на тым, што на Рускай Поўначы ахвярапрынашэньні аленяў ці ласёў (а пасьля замест іх быкоў) рабіліся на дзень сьв. Пятра і Паўла (29 чэрвеня ст. ст.), Ільлёў дзень (20 ліпеня ст. ст.), Усьпеньне (15 жніўня ст. ст.) і Прачыстую (8 верасьня ст. ст.), Б. Рыбакоў лічыць, што дзьве нябесныя аленіхі — гэта два пакаленьні міфічных маці-парадзіх

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/75

    Алень, лось - гэта татэмныя жывёліны у беларусаў. І няма ніякага дзіва, калі у беларусаў сустракаюцца такія прозвішчы ці тапанімы.




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz