ДЗЕДАВІЦА

ПАСЛЯ СМЕРЦІ
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    ПАД ЗНАКАМ ПАМЯЦІ

    02.10.2008

    * Калі памёр сваяк 1—2-й ступені сваяцтва і пасля яго смерці не мінуў год, то такая сям’я не мае права фарбаваць яйкі на Вялікдзень у чырвоны колер (яны могуць быць якога іншага колеру — блакітнага, чорнага, зялёнага) і адпаведна прымаць удзел ва ўрачыстасцях велікоднай ночы.

    * Пасля смерці мужа жонцы забараняецца на працягу года прасці, мыць бялізну ў той дзень тыдня, калі здарылася няшчасце.

    * На працягу года пасля смерці ўсё ў хаце, дзе жыў памерлы, застаецца ў стане спакою і пастаянства: нельга рабіць рамонт, перасоўваць мэблю, нічога нельга аддаваць ці прадаваць з рэчаў памерлага, пакуль яго душа не дасягне Адвечнага спакою.

    * Таксама забаранялася на працягу года капаць калодзеж, саджаць пладовыя дрэвы.

    * У народзе перакананыя: у гэты год прысядзібная гаспадарка абавязкова панясе страты: смерць гаспадара адгукнецца няўродам.

    * На працягу памінальнага года і ўсіх наступных гадоў на могілкі можна наведвацца толькі па суботах (акрамя 9-га і 40-га дня пасля смерці і царкоўных святаў ушанавання продкаў, такіх як Радаўніца ці восеньскія Дзяды). Гэты прызнаны царквой дзень ушанавання продкаў. Паспрабуйце пераканаць сваякоў, што пастаянна хадзіць на могілкі няма патрэбы, тым самым яны прыносяць шкоду свайму здароўю.

    * Дні асаблівага ўшанавання памерлых на працягу года:

    Мясапусная субота — субота на дзевятым тыдні перад Вялікаднем;

    Усяленская бацькоўская субота — субота на другім тыдні Вялікага посту;

    Усяленская бацькоўская субота — субота на трэцім тыдні Вялікага посту;

    Усяленская бацькоўская субота — субота на чацвёртым тыдні Вялікага посту;

    Радаўніца — аўторак на другім тыдні пасля Вялікадня;

    Траецкая субота — субота на сёмым тыдні пасля Вялікадня;

    Змітраўская субота — субота напярэдадні 8 лістапада, Міхайлаўская субота — субота напярэдадні 21 лістапада.

    * Роўна праз год пасля смерці ў сям’і памерлага наладжваюць “угодкі” — 4-ы, заключны жалобны сямейна-родавы стол. Неабходна памятаць, што жывых нельга загадзя віншаваць з днём нараджэння, а заключны жалобны стол нельга рабіць пазней: яго ладзяць ці роўна праз год (дзень у дзень) ці раней (на 1—3 дні).

    Крыніца: http://www.ng.by/ru/issues?art_id=26054




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz