ДЗЕДАВІЦА

ЕЎЛІЦКАЯ ПРОШЧА
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    ЕЎЛІЦКАЯ ПРОШЧА

    Вёска Еўлічы Слуцкага раёна.

    Спадзяёмся знайсці тут вельмі папулярную на пачатку XX стагоддзя Еўліцкую прошчу. Як узнікла тая прошча, напісаў А. Сержпутоўскі ў кнізе «Прымхі і забабоны беларусаў-палешукоў» (1930). Жыла ў Еўлічах дзяўчынка 8—9 гадоў ад роду. Гуляла яна з дзецьмі на загуменні, паглядзела угору і кажа, што бачыць там Багародзіцу.

    На другі дзень паўтарылася тое ж. Збегліся людзі, і дзяўчынка сказала, што Маці Божая загадвае паставіць на тым месцы крыж, бо там будзе царква. Адзін чалавек зрэзаў вішню, расшчапіў нажом трэсачку, зрабіў крыж і ўваткнуў яго ў зямлю на тым месцы, дзе стаяла дзяўчынка. I пайшлі на гэтае месца людзі, прыносілі палатно, воск, воўну, лён ці нешта іншае. Назбіралася шмат людзей, і ўсім Бог даў палёгку. Але праз некалькі дзён дзяўчынка захварэла і памерла.

    Перад смерцю яна сказала, быццам Багародзіца кліча яе да сябе на неба. І людзі яшчэ больш началі хадзіць на прошчу. Збудавалі там цэркаўку, кожную першую нядзелю туды прыязджаў служыць поп. Побач стаялі 4 крыжы. Мы ехалі ў Еўлічы з надзеяй убачыць хоць крыж на месцы знакамітай прошчы.

    Але аказалася, што цяпер там нічога няма. Не ўсе людзі і памятаюць прошчу. Вера Марцінчык, 1940 года нараджэння, пацвердзіла, што раней на прошчу сыходзілася пешшу шмат людзей, нават здалёк. Паломнікі спыняліся ў хатах вяскоўцаў на 2— З дні, звычайна на галоўныя рэлігійныя святы. Бяздзетныя маліліся за нараджэнне нашчадкаў, бацькі за здароўе дзяцей.

    Быў такі выпадак: з Урэчча прыйшла жанчына з немаўляткам на руках. Трое дзяцей у яе да гэтага памерла, і яна прасіла Божую Маці, каб засталося ў жывых чацвёртае дзіця.

    Сама Вера Макараўна памятае толькі крыжы на адкрытым месцы за вёскай. У 1960-я гады, на чарговай хвалі барацьбы з рэлігіяй, крыжы знеслі, прошчу зааралі і засеялі поле. Цяпер у вёсцы мала хто памятае, што яна і была. Зноў не збераглі, не адстаялі сваю святыню. Сумна...

    Крыніца: http://pawet.net/library/history/bel_history/dk/29/'Ад_прадзедаў_спакон_вякоў_нам_засталася_спадчына...'.html




    Copyright MyCorp © 2019
    Конструктор сайтов - uCoz