ДЗЕДАВІЦА

“ЗВЯЗДА” І “ВІФЛЕЕМ”
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    “ЗВЯЗДА” І “ВІФЛЕЕМ”

    На працягу Каляд у некаторых мясцінах адбываецца пераважна два роды гульняў. Моладзь ходзіць альбо са “звяздою”, альбо з “Віфлеем”. “Звязду” майструюць так. На раму ад рэшата ці сіта наклейваюць прамочаную салам ці алеем паперу і замацоўваюць на падставачнай жэрдцы для зручнага пераносу з аднаго месца на другое.

    Каб гэты круг меў выгляд зоркі, прымацоўваюць да яго ў чатырох-шасці пунктах пірамідальныя “рагі” і дзеля прыгажосці абгортваюцьіх разнакаляровымі папяровымі махрамі. Затым робяць новае кола, па акружнасці якога наклейваюць выразаных з паперы салдацікаў, конніцу або пяхоту. Кольца замацоўваюць на палачцы.

    Калі ўставіць ў рамку “звязду” свечку (у пакоі не павінна быць святла і паварочваць кольца з наклеенымі салдацікамі, то для тых хто стаіць з пярэдняга боку “звязды”, уяўляецца, што ідзе бясконцая колькасць войска. Наладжванне “Віфлеема” найбольш складанае і абыходзіцца даражэй. Таму за яго бяруцца заможныя хлопцы.

    Майструецца нешта накшталт скрынкі. Верх якой раздзяляецца на такія ж, як у “звязды”, пірамідальныя “рогі”, толькі большага памеру. Бакі і верх скрынкі ўпрыгожваюцца рознымі карцінамі, што тычыцца свята. Ніжні бок яе, або падлога робіцца з разрэзамі і адтулінамі і бывае засцілаецца белымі мехавымі шкуркамі.

    Рыхтуюцца з дрэва фігуркі людзей, якія ўяўляюць сабою розных асоб: Ірада, трох каралёў, жонку Ірада. Смерць у выглядзе шкілета з касою. Іуду-срэбралюбца, Цыгана з мядведзем і г.д. Выявы тыя прымацоўваюць да дроту - ён павінен вольна рухацца ў шчыльнай падлогі. Вопытная рука, кіруючы дротам (незаўважна, безумоўна), можа прымушаць нямыя лялькі рабіць рознага роду спектаклі.

    Так паважаныя гледачы ўбачаць і прагную да крыві Смерць, якая не шкадуючы сячэ свае ахвяры тупою касою і займальную барацьбу Цыгына з мядведзем, і своеасаблівы танец Ірадыяды і многае іншае. Вясковы люд лічыць падобныя відовішча вяршынай задавальнення і асалоды.

    Майстры з гэтымі рэчамі ходзяць звычайна па вечарах да больш заможных гаспадароў, паказваючы ім сваё ўмельства і атрымліваюць нейкае ўзнагароджанне.

    Алесь Лозка




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz