ДЗЕДАВІЦА

ВАЛАТОЎКА
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    ВАЛАТОЎКА

    ВАЛАТО́ЎКА, старажытны, звычайна невысокі і падоўжны курган. Такія курганы пераважна пашыраны на Пн Беларусі і ў прылеглых частках Пскоўшчыны, Смаленшчыне, Латвіі, і лічацца пахавальнымі помнікамі крывічоў.

    Паводле народных паданняў, у іх пахаваны волаты. У некаторых месцах Віцебшчыны валатоўкамі называюць таксама звычайныя могілкі.

    Узята з "http://be.wikipedia.org/wiki/%D0%92%D0%B0%D0%BB%D0%B0%D1%82%D0%BE%D1%9E%D0%BA%D0%B0,_%D0%B3%D0%B5%D0%B0%D0%B3%D1%80%D0%B0%D1%84%D1%96%D1%8F"

    ВАЛАТОЎКІ

    Народная назва курганных могільнікаў. Найбольш пашырана на поўначы Беларусі і ў сумежных раёнах Смаленшчыны, Пскоўшчыны і Усходняй Латвіі. Назва ў асноўным супадае з арэалам рассялення крывічоў. У некаторых раёнах Віцебшчыны В. зрэдку называюць старажытныя грунтовыя могільнікі.

    Найменне паходзіць ад слова “волат” – персанажа беларускай міфалогіі – памерлага продка-асілка. Паданні звязваюць В. з магіламі паганскіх воінаў, з закапанымі скарбамі, золатам, якое нарабаваў волат. Варыянтамі назваў з’яўляюцца Валатовачкі, Вілатоўкі, Вілаватка, Валотка, Напалеонаўскія Валатоўкі, Калатоўкі, малатоўкі, Талатоўкі ды інш. Назва “Валатоўкі” зафіксаваная ў пісьмовых крыніцах XVI – XVII ст.

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/242




    Copyright MyCorp © 2019
    Конструктор сайтов - uCoz