ДЗЕДАВІЦА

ЛЮЦЫПАР
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    ЛЮЦЫПАР

    Адно з найменняў вышэйшага нячысціка. Разам з тым у беларускай дэманалогіі, як, дарэчы, і ў раннехрысціянскай традыцыі наагул, вобраз Л. існуе самастойна і звязаны з першапачатковымі падзеямі генезісу нячысцікаў. Менавіта Л. – першы, старшы анёл, які адпадаў ад Бога і быў скінуты на зямлю (паводле іншай версіі – у пекла, дзе і зрабіўся нячысцікам).

    Ён – самы старшы, галоўны нячысцік, які “развёў чарцей”. Спачатку ён хадзіў па зямлі, але потым быў памешчаны ў пекла ( па адной з версій – святым Міколам), якое знаходзіцца пад зямлёй, убалоце ці на гары на канцы свету. Там, за дванаццаццю дзвярыма, прыкаваны дванаццаццю ланцугамі да слупа Л. б’ецца, імкнучыся вырвацца на зямлю.

    Штомесяц разбураецца кожная з гэтых перашкодаў, але паўночны велікодны звон вяртае іх на свае месцы. Ён мае гіпертрафаванае аблічча валадара нячысцікаў: гіганцкае цела, вагу, роўную вазе ўсіх нячысцікаў, пры выдыху ён выпускае з носа і пашчы вогненныя промні; знакі яго ўлады – жалезная карона, прыбітая да чэрапа цвікамі, і нешта накшталт “вілаў” у правай руцэ. У адрозненне ад іншых вышэйшых нячысцікаў Л. тэрытарыяльна лакалізаваны.

    Разам з тым ён кіруе ўсімі дрэннымі справамі на зямлі. Нарэшце ён вырвецца на зямлю, наробіць шмат ліха, але неўзабаве будзе вынішчаны разам з усімі нячысцікамі. Гэты сюжэт у асноўным адпавядае біблейскаму аповеду пра прышэсце Антыхрыста, бойку паміж ім і сіламі дабра і канчатковую перамогу апошніх.

    Вобраз Л. увасабляе найбольш грунтоўныя, фундаментальныя, генетычныя, эсхаталагічныя ўяўленні аб носьбіце зла, запазычаныя ў сваёй аснове з Бібліі. Гл. таксама чорт.

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/3283




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz