ДЗЕДАВІЦА

ДЗІЦЯЧАЕ МЕСЦА
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    ДЗІЦЯЧАЕ МЕСЦА

    Народная назва паследу. Лакальныя назвы пасцель, гняздо. З Дз. м. былі звязаныя розныя радзінныя звычаі і абрады. Калі нараджаўся хлопчык, Дз. м. закопвалі каля хаты, у хаце, пад парогам, на куце; лічылі, што такім чынам перадавалі яму любоў да роднага дому.

    Калі нараджалася дзяўчынка, Дз. м. закопвалі пад яблыняй, вішняй (каб была такая ж прыгожая), пад печчу (каб была добрай гаспадыняй).

    Лічылі таксама, што выкананне пэўных магічных дзеянняў з Дз. м. можа ўплываць на пол наступнага дзіцяці, на дзетародную функцыю жанчыны. Часта Дз. м. закопвалі ў хляве, каб павялічыць пладавітасць жывёлы.

    У наш час звычаі і абрады, звязаныя з Дз. м., не сустракаюцца.

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/12383

     




    Copyright MyCorp © 2019
    Конструктор сайтов - uCoz