ДЗЕДАВІЦА

МІКОЛА ВЯСЕННІ
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    МІКОЛА ВЯСЕННІ

    Мікола. Дзень памяці святога Мікалая Цудатворца (22 мая) заўсёды займаў асаблівае месца ў культуры ўсходніх славян. Мікола заўсёды лічыўся ахоўнікам усіх нямоглых, бедных, выратавальнікам, апекуном вандроўнікаў па вадзе:

    “Няма за мужыка паборніка большага за Міколу”;

    “Прасі Міколу, а ён Спасу скажа”;

    “Мікола на моры ратуе, Мікола мужыку воз падымае”;

    “Калі ніхто не паможа, то апошняя надзея на Міколу”;

    “Мо ніхто так не ратуе на вадзе, у дорозе ці на вайне, як святы Мікола”.

    У кожным праваслаўным храме ёсць яго ікона. Паўсюдна ў Расіі і Беларусі ў гэты дзень, каб пазбегнуць бед і нястачаў на працягу года, трэба было наладзіць святочны абед у гонар Мікалая і накарміць бедных, юродзівых, бадзяг.

    “Як не накорміш у Міколін дзень галоднага, дык сам увесь год галодны будзеш”.

    Потым стол накрывалі для сям’і. Лічылася, што ў гэты дзень сядаць за стол трэба не менш чатырох разоў.

    * З гэтага дня паўсюдна распачынаўся пасеў яравых: “А святым Міколам яр засяваюць”.

    * Правяралі палеткі з азімымі. Лічылася, калі ў жыце схаваецца крумкач, ураджай будзе добры: “На вешняга Міколу і варона ў рунь схаваецца”.

    * Да гэтага дня неабходна было пасадзіць бульбу, пасеяць лён, гарох, проса.

    * У той час лічылі, што “авёс Мікольскі — ні гаспадарскі, ні конскі”.

    * Мікола вясенні — свята конюхаў. На Міколу выганялі коней на поле, на начны падножны корм: “Мікола вясновы коней накорміць, Мікола восеньскі на двор загоніць”; “Вешні Мікола падножны корм коням нясе”.

    * Звычайна ў гэты дзень пачыналі стрыгчы авечак. Хто спозніцца нават на дзень, можа застацца без воўны, таму што ў гэты час авечкі пачынаюць ліняць.

    * У народзе існавала строгая забарона купацца да вясновага Міколы.

    * Сярод маракоў існавала правіла падчас буры выносіць цудоўную ікону Міколы на палубу і маліцца аб выратаванні.

    Крыніца: http://www.ng.by/ru/issues?art_id=22003




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz