
ВЯДРО
Як сакральная рэч выкарыстоўвалася ў вясельнай, пахавальнай і іншай абраднасці. На вяселле рыхтавалі некалькі вёдраў гарэлкі. За сталом гарэлку чэрпалі з В. Пасля вяселля маладая ішла да калодзежа і прыносіла дахаты В. вады.
В. часта выкарыстоўвалася ў гаданнях. У былінах чашы, з якіх п’юць віно і мёд асілкі, звычайна называюцца В. Рэшткі В. знаходзяць у пахаваннях, пачынаючы з часоў ранняга жалезнага веку, асабліва ў курганах XI ст. Паводле этнаграфічных дадзеных, у такіх В. нябожчыку ставілі мёд.
Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/702
|