ДЗЕДАВІЦА

МУЖЧЫНА
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    МУЖЧЫНА

    У народнай культуры вобраз часцей пазітыўны, які пазначае розум, мудрасць, творчасць, плоднасць. М. – першы чалавек у бальшыні касмагоніяў, у тым ліку і ў біблейскай традыцыі. У беларускіх варыянтах этыялагічных легендаў першы чалавек Адам меў хвост, з якога потым зрабілася Ева. У іншых легендах М. і жанчына былі некалі адной плоццю.

    Д’ябал спакусіў жанчыну і адараваў яе ад М., што і абумовіла іх фізіялагічныя адрозненні. У вобразе М. паўставаў Бог, амаль усе сакральныя функцыі першатворцы, дэміурга перадаваліся менавіта яму – М. Асаблівы статус надаваўся мужчынам – прафесійнікам: кавалю, цеслю, ганчару, заняткі якіх у архаічнай свядомасці наўпрост супастаўляліся з міфалагемай першатварэння.

    Сімволіка абрадавых функцый М. захоўвае даўнія ўяўленні аб сеянні як пра полавыя дачыненні з зямлёю, якая надзялялася падкрэслена жаночай семантыкай. Часам сейбіт на полі распранаўся, зерне прыносіў у старых нагавіцах, аб’язджаў поле наагул без іх, што, відавочна, мела асновай сімволіку пасеву як апладнення зямлі.

    Асабліва ўстойліва з мужчынскім пачаткам у сельскагаспадарчай магіі звязвалася вырошчванне агуркоў: гаспадара запрашалі на гарод, прасілі голым пабегаць па лёхах і да т. п. (значную ролю ў падобных захадах адыграла імітатыўная магія). М. не толькі пачыналі гаспадарчыя работы, але і заканчвалі іх: касілі, вазілі, снапы, малацілі ды інш., адным словам, усё рабілі, каб забяспечыць сям’ю хлебам.

    Значная роля М. у наладжванні сувязяў з сакральнымі сіламі – менавіта гаспадар клікаў Мароза на куццю, душы продкаў на Дзяды, нёс пачастункі Дамавіку. Катэгорыю мужчынскага ў шматлікіх рытуалах рэпрэзентуюць шапка, штаны, таўкач, качарга, сякера ды іншыя падобныя прадметы, якія надзяляліся пэўнымі прадукавальнымі, а таксама апатрапеічнымі якасцямі.

    Нараджэнне хлопчыка, лічылі, можна запраграмаваць, падклаўшы пад шлюбны ложак шапку, а таксама мужчынскія прылады працы. Гэтак жа прыход у хату на Каляды першага М. паказваў на ацёл каровы менавіта бычком. М. забаранялася мець дачыненні з жаночымі прыладамі працы – не глядзець на дзяжу, а то перастане расці барада, не чапаць верацяно, бо тое будзе блытаць кудзелю.

    М. супрацьпастаўляецца жанчыне як станоўчае адмоўнаму ( гл. вераванні пра пажаданасць сустрэчы на шляху з М., а не з жанчынаю); як правае леваму, бо жанчыне адводзілася месца злева ад М.; як сухое мокраму (у некаторых мясцінах Гарадзенскага павета жыта зажынаў М., каб лета не было гнілое).

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/3553




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz