ДЗЕДАВІЦА

ГРОМ
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    ГРОМ

    З’ява прыроды, звязаная з навальніцай. Згадваецца звычайна разам з маланкай, хаця можа фігураваць і асобна. Як міфалагічны персанаж мае выключна акустычныя праявы. Быў звязаны з Перуном (параўн. у казцы: “Едзе гром з Перуном…”).

    Хрысціянізацыя наклала на Г. свій адбітак, у тым ліку і на яго генезіс. Непасрэдна з хрысціянскай традыцыяй звязаная інтэрпрэтацыя Г.:

    1) як гнева Божага за чалавечыя грахі;

    2) Г. таксама адбываецца ад таго, што “святы Ілля па небе ездзіць”;

    3) Г. паходзіць ад камянёў, якія грэшнікі раскідваюць па небе. Асаблівае магічнае значэнне мае першы веснавы Г., калі зямля “трэскаецца”, прымае ў сабе ваду, “рушацца” расліны, і які атаясамліваецца з плоднасцю, здароўем, багаццем.

    З ім звязаныя шматлікія магічныя дзеянні, што інспіруюць духаў зямлі, вады. Так, па зямлі качаліся, каб не балела спіна, не было вадзяной хваробы, каб урадзіў лён, валтузіліся па ёй жыватом – ад хваробаў жывата, куляліся праз галаву (магчыма, гэта звязана з веснавым пераўвасабленнем), каб хутка раслі дзеці, каб не баяцца Г.

    Першы Г. надаваў жыватворчую моц вадзе: да ракі ішлі ўмывацца ўсёй сям’ёй, гэтай вадой у хаце абмывалі дзіця, дзяўчыны мыліся ля ракі і выціраліся чым-небудзь чырвоным, каб быць прыгожымі і багатымі.

    Першы Г. стымуляваў магію дуба, каменя, жалеза – атрыбутаў сакральнай нябеснай моцы Грымотніка. Каб вылечыць спіну, прыціскаліся ёю да дубовай шулы ці церліся спінай аб дуб.

    Шэраг магічных прыёмаў звязаны з каменнем : каб быць здаровым, трэба схапіцца за камень, пагрызці камень, каб не балелі зубы; ад хваробы спіны кідалі праз сябе камень тры разы. Яшчэ адзін магічны элемент, звязаны з маланкай, Г., - жалеза.

    Каб галава не балела, трэба было пад час навальніцы ўдарыць па ёй тры разы і сказаць : “Жалезна галава!” Ад Г. існаваў вербальны абярэг: “Мая жалезна галава не баіцца грома”.

    Г. выступаў таксама сімвалам істотнага выпрабавання: “ні гром, ні маланка не бярэ”. Вытворны, бінарна – жаночы, сінанімічны вобраз Г. – Грамаўніца. Гл. таксама Грамніцы, грамнічная свечка.

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/1052

    ГРОМ

    Раскаты грому — гэта гнеў Пяруна, які напамінае аб сваёй сіле. Асабліва небяспечна для земляроба і будучага ўраджаю, калі грыміць рана вясною, “на голы лес” (калі яшчэ няма лісця на дрэве). Каб засцерагчыся ад грому і ўдару маланкі, у хаце трымалі грамнічныя свечкі — гэта свечкі, якія асвячалі ў царкве на свята Грамніц.

    У час навальніцы свечку ставілі на покуцці і запальвалі, а пакуль свэчка гарэла — усе маліліся, как не ўдарыла маланка. Дымам ад грамнічнай свечкі (але на Грамніцы) трэба было выкапціць на бэльцы перад покуццем крыжык; такія ж крыжыкі выкопчвалі на верхняй перакладзіне ўнутры праёмаў дзвярэй, унутры аконных праёмаў.

    Гэтыя крыжыкі лічыліся наогул універсальнымі абярогамі маёмасці і жытла, не толькі ад удару маланкі. Дарэчы, існуе шмат і другіх універсальных абярогаў жытла.

    Крыніца: http://luninec.hmarka.net/muza/priroda.html




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz