ДЗЕДАВІЦА

ВАЛАЧОБНІКІ
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    ВАЛАЧОБНІКІ

    Удзельнікі трвдыцыйнага беларускага абходу двароў на першы дзень Вялікадня, што да нядаўняга часу практыкаваўся на ўсім этнічным абшары Беларусі і з’яўляецца этнавызначальным крытэрам( у пераходных зонах са змешаным насельніцтвам беларусы адрозніваліся ад суседзяў “валачобніцтвам”).

    Валачобны абход першапачаткова быў выкліканы святкаванням Новага года, верагодна, падчас веснавога раўнадзення, які і цяпер святкуецца ў некаторых іранскіх і іншых народаў Усходу – Наўруз.

    Спарадычна таксама назіраліся выпадкі валачобніцтва дзяўчат на Юр’я (Гродзеншчына), жанчын-гаспадынь вечарам пасля завяршэння ткання абыдзённага ахвярнага палатна “намёту” (гл. Абыдзённік) перад Юр’ем (паўночны захад Міншчыны).

    Удзельнікі абходу, выключна мужчыны, арганізоўваліся ў гурты па ўзросту (дарослыя мужчыны, юнакі, падлеткі). Кожная група мела свайго “пачынальніка”- запявалу, “падхватнікаў” – харыстаў, музыку ці музыкаў, “механошу”, абавязкам якога было не спяванне, а нашэнне “валачобнага” – дароў, што атрымлівалі В. за свае велічальна – віншавальныя песні гаспадару, гаспадыні, дарослым сыну і дачцы, бабцы.

    Дары часткова спажываліся разам, часткова дзяліліся паміж В. Песні валачобныя надзвычай цікавыя, эпічна разгорнутыя, багатыя этнаграфічнымі рэаліямі, міфалагічнымі вобразамі, аптымістычныя па настроі, жыццясцвярджальныя.

    Выключная каштоўнасць гэтага помніка духоўнай культуры беларусаў узмацняецца яшчэ і тым, што і сам валачобны абрад, і песні ўяўляюць сабой рэалізацыю індаеўрапейскага міфа пра знікаючага бога ўрадлівасці (параўн. хецкага Тэлепіну) і яго вяртанне і аднаўленне, абуджэнне заснулай разам з ім прыроды.

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/262

    ВАЛАЧОБНІКІ

    Асобы, якiя выконвалi абрады валачобнага свята. Лакальныя назвы валачоннiкi, лалоўнiкi. У даўнi час свята адзначалi перад пачаткам веснавых земляробчых работ, а ў больш далёкiм мiнулым iм пачынаўся новы год. Для выканання абрадаў ствараўся валачобны гурт. Галоўным у гурце быў пачынальнiк (запявала). Ен пачынаў святочную валачобную песню i спяваў усе яе paдкi.

    Пачынальнiкам выбiралi добрага гаспадара, спевака, якi дасканала ведаў святочныя абрады, валачобныя песнi, вiншавальныя арацыi. Важным чынам у гурце быў музыка. Ен суправаджаў спяванне iгрой ва скрыпцы (часам было два музыкi: адзiн іграў на скрыпцы, дpyгi - на дудзе). Асобны чын - механоша. Ен нaciў «валачобнае» - святочныя дapункi гурту.

    Астатнiя В. называлiся падхватнiкамi. Ix абавязак - спяванне хорам пасля кожнага радка валачобнай песнi, прапетага пачынальнiкам, яе прыпеву (рэфрэна). 3вычайна рэфрэн спяваўся гучна, узнёсла, надаючы песнi радасны, святочны характар. Колькасць падхватнiкаў вызначала велiчыню гурту. У склад яго часам уваходзiла да 20 чал. У пачатку свята гурт абыходзiў усе сялянскiя двары па парадку, станавiўся паўкругам перад акном хаты i спяваў.

    Гурт велiчаў i славiў гаспадара, яго працу, зычыў плёну на нiвe, прыплоду ўстатку, шчасця ўсёй сям'i. Большасць песень адрасавалася гаспадару, у ix услаўлялася яго руплiвасць, дбайнасць. Велiчалi i ўслаулялi таксама гаспадыню як мудрую мужаву дарадчыцу i памочнiцу, незамужнюю дачку, нежанатага сына. Валачобныя песнi адлюстроўвалi усе этапы гаспадарчых заняткаў, паэтызавалi сялянскi двор, ніву.

    Валачобныя песнi - адзiн з самых высокамастацкiх жанраў бел. нар. паэзii земляробчага календара. Праспяваўшы звернутыя да членаў сям'i песнi, В. гаварылi iмправiзаваныя вiншаваннi. Пасля гэтага гаспадар або гаспадыня адчынялi акно, дзякавалi В. i давалi iм абрадавы дарунак валачобнае (яйкi, сыр, каУбасы). Кароткай песняй або некалькiмi словамi гурт дзякаваў за дар i жадаў сям'i усялякіх даброт.

    Пасля абходу ўcix двароў валачобнае дзялiлi памiж удзельнiкaмi гурту. Валачобным абрадам у мiнулым надавалася важнае значэнне. Лiчылi, што яны спрыяюць ураджаю, дабрабыту сям'i, засцерагаюць ад розных нягод. Аб земляробчым характары валачобнага свята i абрадаў сведчыць i змест песень i тое, што В. часам называлi ралёшнiкамi (ад слова ралля). Назва паходзiць ад стараж. тзрмiна "валачоба", што значыла "баранаваннe".

    Iншы раз В. называлi кукольнiкамi (кукобнiкамi). Гэтыя В. насiлi шырокую нiзкую скрыню з векам, у дне якой былi калочкi з насаджанымi на ix фiгуркaмi конiкaў, абшытымi сукном рознага колеру. У час выканання валачобных песень скрыню рухалi наперад i назад, i фiгуркi круцiлiся. У некаторых выпадках музыку ў гурце называлi скамарохам.

    Стараж. валачобнае свята пачало знiкаць з побыту Усх.-слав. народаў у познiм сярэднявеччы ў сувязi з узмацненнем хрысцiянскай царквы i зменaмi ў календары (пераносам пачатку новага года з вясны на зiму). Як стараж. святкаванне яно захоўвалася пераважна на Беларусi, асаблiва на яе Пн i ў цэнтр. частцы. Пад уплывам царквы валачобнае святкаванне было прымеркавана да хрысцiянскага свята вялiкадня i атрымала яго назву, але стараж. наймeннi даўнix святочных абрадаў, песень, ix выканаўцаў i святочнага дарунка асталiся ранейшыя, дахрысцiянскiя.

    Адначасова з новай назвай валачобнага святкавання ў iм адбылiся i змены. Сялянскiя двары сталi абыходзiць у межах царкоўнага прыходу, спраўляць абрады ў пачатку вялiкадня. У валачобныя песнi ўвайшлi злементы хрысцiянскай мiфалогii. Змянiўся i полаузроставы склад валачобнага гурту. Раней В. былi толькi мужчыны, пазней абрады сталi выконваць i жанчыны, а ў канцы 19 - пач. 20 ст. нават дзецi.

    У гэты час сувязь валачобных абрадаў з хрысцiянскай рэлiгiяй аслабляецца, змяняецца змест валачобных песень, змяншаецца роля i значэнне ў ix хрысцiянскiх элементаў. Валачобныя абрады i песнi пачалi трацiць рэлiгiйныя рысы. Далейшыя змены ў валачобнiцтве адбылiся ў сав. час. У многіx мясцовасцях яно знiкае, а там, дзе яшчэ захоўваецца, абрады спраўляюць звычайна малымi групамi.

    Традыцыйны падзел абрадавых роляў у гурце ўжо неабавязковы. В. абыходзяць толькi двары сваёй вёскi цi вулiцы або свайго канца вёскi. Валачобнiцтва страцiла рэлiгiйныя рысы i захоўваецца ў сучасным побыце некаторых вёсак як вясновая гульня-забава.

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/10193

    ВАЛАЧОБНЫЯ – ЛЮДЗІ ДОБРЫЯ

    Валачобніцтва, абыход двароў на Вялікдзень, не так шырока вядомае, як абыход на Каляды. Калядоўшчыкам не здзіўляюцца ўжо нават гарадскія жыхары. Валачобніцтва ж яшчэ толькі чакае папулярызацыі ў гарадскім асяродку. Сёлета на Вялікдзень сябры РМГА “Студэнцкае этнаграфічнае таварыства” выправіліся ў валачобнікі двума гуртамі: на Віцебшчыну і на Магілёўшчыну.

    Лічыцца, што велікодны абыход больш характэрны для паўночнай Беларусі, а калядны – гэта традыцыя палеская, паўднёвая. Аднак этнаграфічныя экспедыцыі дазваляюць пераканацца, што сустракаюцца вёскі, дзе хадзілі і калядоўшчыкі, і валачобнікі. Бабулі часам нават блытаюць словы “валачобнік” і “калядоўшчык”, могуць сказаць “Хадзілі валачобнікі на Каляды” ці наадварот.

    Адна з вёсак, дзе памятаюць і калядны, і велікодны абыход двароў, – Віркаў Клічаўскага раёна, куды і выправіўся адзін з валачобных гуртоў моладзі. Сваіх валачобнікаў у Віркаве, на жаль, ужо няма. Бабулі памятаюць валачобныя песні, аднак запяваць іх павінны, па традыцыі, мужчына. Жанчыны падхоплівалі толькі на паўторы і прыпеве “Хрыстос васкрос, сын Божы”.

    Навукоўцы запісваюць валачобныя песні ў этнаграфічных экспедыцыях, што праходзяць звычайна ў ліпені-жніўні. Бабулі часта адмаўляюцца спяваць прыпеў “Хрыстос васкрос, сын Божы”, замяняюць на “Зялёнае віно, зеляно”, “Вясна-красна, дзень цёплы”, “Зялёны явар, кудравы” – бо “не сезон”. Добра, што са свядомасці нават маладзейшых жыхароў Віркава абрад не знік.

    Валачобнікі, як, дарэчы, і калядныя “цыганы”, тут хадзілі яшчэ ў пачатку 1990-х гг. Таму амаль усе віркаўцы разумеюць, што валачобнікі ходзяць, каб пажадаць гаспадарам дабрабыту, і трэба ім аддзячыць па магчымасці шчодра, каб зычэнні спраўдзіліся. У валачобных песнях пяецца: “Калі рад святу, пазаві ў хату” і “Пазаві ў хату, лучшай будзе”. Запрашэнне ў хату лічыцца гонарам для валачобнікаў, прызнаннем іх за спевакоў найвышэйшага ўзроўню. Сяброў СЭТ запрашалі ледзь не ў кожную.

    У валачобных песнях падкрэсліваецца заможнасць гаспадара, якому пяюць. У яго сядзібы “жалезны тын, шулы медзяныя”. Метал быў дарагім матэрыялам, вырабы з яго лічыліся прыкметай заможнасці. Пяецца, што гаспадар Адзяе боты слуцкай работы, Шапку-баброўку кладзе на галоўку. Адзенне тут таксама пазначае заможнасць гаспадара, яго высокі сацыяльны статус.

    Тыя “боты слуцкай работы” сустракаюцца ў песнях па ўсёй Беларусі. Слова “класці” ў значэнні “надзяваць” характэрнае для некаторых беларускіх дыялектаў і, мабыць, вельмі старажытнае. У шведскай мове адзенне пазначаецца словам “kläder”. Нельга не заўважыць сугучча, а калі ў гэтых словаў і праўда агульны корань, то бытаваў ён яшчэ за часамі індаеўрапейцаў.

    Даўней ледзь не цэлымі вёскамі хадзілі ў царкву на начную службу з Краснай суботы на велікодную нядзелю. Вярнуўшыся з царквы, снедалі і клаліся спаць. Валачобнікі пачыналі хадзіць з вечара. У Віркаве было каля 300 двароў, таму хадзілі цэлую ноч. У некаторых хатах не спалі, чакалі, пакуль прыйдуць. У іншых клаліся спаць і прачыналіся ад спеваў валачобнікаў. Тыя, патаміўшыся за ноч, адпачывалі ўвесь панядзелак.

    Выспаўшыся і ўзяўшы жонак ці мужоў, гурт валачобнікаў частаваўся сабраным “валачобным” на сумесным застоллі. Дасёння ва ўяўленні жыхароў Клічаўшчыны яшчэ жывое ўяўленне аб трох днях Вялікадня (нядзеля, панядзелак, аўторак), у якія забараняецца працаваць. Паездка адбылася пры інфармацыйнай падтрымцы кампаніі “Будзьма беларусамі!”.

    Алена Ляшкевіч Фота аўтаркі

    Крыніца: http://budzma.by/budzma/valachobnyya-lyudzi-dobryya.html




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz