ДЗЕДАВІЦА

БАБІНА КАША
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    БАБІНА КАША

    Абрадавая страва на радзiнах. Кашу з прасяных, ячных або грэцкiх круп варыла бабка-павiтуха на малацэ, з яйкамi, цукрам, мёдам, маслам. 3верху кашу аздаблялi цукеркамі i квeткaмi. На Вiцебшчыне Б. к. назывaлi таксама пiражкi, cyxapыкi, булачкi, якiя выконвалi тую ж абрадавую функцыю. Б. к. падавалi пад канец святочнага абеду, калi пачынаўся “торг” за яе, якi цягнуўся гадзiнамi.

    Спачатку ўносiлi не сапраўдную Б. к., а гаршчок з бульбай, гарбузом, нават катом. Пасля «торгу» гаршчок з Б.к. заставаўся ў таго, хто паклаў болей грошай (па традыцыi гэта рабiў кум). Той, каму даставалася Б.к., разбiваў гаршчок на шчасце нованароджанаму, частаваў кожнага госця кашай на чарапку. 3 падзелам Б.к. былi звязаны магiчныя звычаi ; абрады (на бяздзетных жанчын кiдалi чарапкi з кашай з пажаданнем iм праз год «кашы» - нараджэння дзiцяці). Б. к. неслi дадому дзецям як пачастунак i «каб багата жылi».

    Частку грошай, сабраных з гасцей, забiрала бабка, астатнюю яна аддавала парадзісе «на мыла». У наш час пры святкаваннi радзiн у якасцi Б. к. даюць цукеркi, пячэнне, торт, якiя па традыцыi падаюць на гаршку.

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/7783




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz