ДЗЕДАВІЦА

“ПРЫЙШЛА ЧОРНАЯ МАЦІ, УСІХ ПАКЛАЛА СПАЦІ”
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    “ПРЫЙШЛА ЧОРНАЯ МАЦІ, УСІХ ПАКЛАЛА СПАЦІ”

    18.06.2008

    Летняя ноч. На працягу шматлікіх стагоддзяў у чалавечай свядомасці ноч — час, пазбаўлены сонечнага святла, самая загадкавая і таямнічая частка сутак, звязвалася з першабытным страхам перад невядомым, сіламі цемры і зла. У той жа час ноч — час адпачынку, аднаўлення сіл, зараджэння новага жыцця на Зямлі: “Прыйшла чорная маці, усіх паклала спаці”.

    Сімвалам ночы часцей за ўсё выступала сава, якая сваім крыкам абвяшчала надыход цемры. Час, праведзены без сонечнага святла, а на працягу года ён мае пэўную часавую значнасць, людзі надзялялі як станоўчымі, так і адмоўнымі характарыстыкамі: “светлая” ці “ціхая”, “кароткая” ці “доўгая” ноч, “ноч жахаў”.

    Пра тых, хто ажаніўся летам, казалі: “Як беднаму ажаніцца, так і ноч кароткая”. Ноч — пераходны, маргінальны час. Таму на працягу года было некалькі святаў, калі ноч атрымлівала надзвычай высокі абрадавы статус. У традыцыйнай культуры вельмі высокім статусам надзелена калядная ноч.

    Лічылася, што ў прамежку ад 2 да 5 гадзін раніцы раскрываюцца нябёсы: у гэты час можна прасіць Усявышняга аб пазбаўленні ад шматлікіх невылечных хвароб і здзяйсненні самых запаветных жаданняў. Такімі свяшчэннымі былі і адносіны да хрышчэнскай і асабліва велікоднай ночы, на працягу якой у храмах праводзілася ўсяночнае набажэнства. У купальскую ноч — самую кароткую ноч на год, людзі шукалі сімвал шчасця — кветку папараці.

    Амаль усе ночы вялікіх народных святаў з’яўляюцца найбольш спрыяльным часам для варожбаў самага рознага кшталту, і канешне, перш за ўсё, аб сваім сямейным становішчы; для пазбаўлення ад розных хвароб ці аказанні дапамогі сваёй гаспадарцы. У той жа час менавіта ўначы выконваюцца магічныя дзеянні і абрады, якія могуць прынесці значную шкоду чалавеку.

    У сваю чаргу чалавек звяртаўся за дапамогай шматлікіх рытуальных дзеянняў, атрыбутаў і амулетаў, каб спыніць або нейтралізаваць стыхію цемры і змроку. Самым моцным ахоўным патэнцыялам валодала полымя начнога кастра. У кожнай хаце выконваліся шматлікія рытуальныя дзеянні, накіраваныя на ахову сям’і і гаспадаркі ад уздзеяння злых сіл ночы.

    Напрыклад, існавала павер’е, што ў купальскую ноч ведзьмакі забіраюць у кароў малако. Для таго каб засцерагчы жывёлу ад магчымага чараўніцтва, гаспадыні вешалі над варотамі хлява ці крапіву-жычку, ці серп лязом уніз. Для таго каб засцерагчы сваю сям’ю і гаспадарку, у хрышчэнскую ноч гаспадар маляваў крэйдай крыж на ўсіх дзвярах.

    Сёння дзякуючы медыцыне і псіхалогіі мы дакладна ведаем аб няўстойлівасці і неўраўнаважанасці псіхікі і свядомасці чалавека ў цёмны час сутак. А народная мудрасць сцвярджае, што ноччу нельга прымаць якія б то ні было рашэнні, і канстатуе: “Пераначуем — болей пачуем”. Зноў-такі, ратуючы ці абараняючы чалавечую псіхіку, народная мудрасць кажа: па памерлым чалавеку нельга галасіць уначы.

    Крыніца: http://www.ng.by/ru/issues?art_id=22766




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz