ДЗЕДАВІЦА

ПЯРЭЗВЫ
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    ПЯРЭЗВЫ (Гасціна, Падвясёлкі, Пераводзіны, Перазовіны, Перазоў) 

    Звычай запрашэння і частавання ўдзельнікаў вяселля ў хатах сваякоў маладых і іншых вясельнікаў у час вяселля і ў хатах бацькоў пасля яго. Наладжваліся з мэтай аказання матэрыяльнай дапамогі бацькам маладых ў правядзенні вяселля. Пасля застолля ў хаце маладой хто – небудзь з яе сваякоў (дзядзька-дружко, хросная маці або старшая дружка) запрашаў (перазываў) усю бяседу разам з музыкамі да сябе ў хату. У гэтым выпадку ў бацькоў маладых бралі толькі гарэлку, а частаванне выстаўлялі сваё. П. суправаджаліся наступным рытуалам: узяўшы з вясельнага стала лустачку хлеба (пірог), старшы дружка пераводзіў бяседу да сябе ў хату. Пачаставаўшыся, з той жа лустачкай хлеба бяседа пераходзіла да другога, трэцяга і г. д. і нарэшце вярталася ў хату яе бацькі (з той жа лустачкай хлеба). Такі ж рытуал адбываўся і ў хаце маладога і яго блізкіх сваякоў. Гасцяванне ў сваякоў маладой называлася сваскія або дзявоцкія П., а ў сваякоў маладога – прыданскія або хлапецкія П. У канцы вяселля малады запрашаў на апошнюю вясельную бяседу найбольш паважаных і сталых родзічаў: хросных бацькоў, дзядзькоў, цётак і інш., якія прыносілі з сабой пірагі, мачаныя ў мёд з цёртым макам, аладкі ў смятане, смажаніну. Маці дзяліла ўсё гэта паміж сваімі роднымі і частавала іх. У першую суботу пасля вяселля адбывалася т. зв. гасціна (пірагі) – бацькі маладога і іх бліжэйшыя родзічы разам з маладым і маладой прыязджалі (з пірагамі) да яе бацькоў. У некаторых мясцовасцях бацька маладой праз тыдзень са сваім пірагом прыязджаў да бацькоў маладога, мяняў свой пірог на іхні і забіраў маладых да сябе дадому, дзе яны і начавалі (да гэтага дня маладая не мела права бываць у сваіх бацькоў нават у выпадку патрэбы). На наступны дзень раніцой прыязджалі родзічы маладога, бацькі маладой склікалі сваіх сваякоў, знаёмых і разам з імі частавалі гасцей. За сталом старэйшыя вялі размовы пра ўзаемаадносіны бацькоў і дзяцей, пра ўладкаванне дабрабыту маладых, спявалі песні пра жаночую долю ў чужым доме. Пасля застолля маладыя вярталіся дадому разам з гасцямі. Звычай П. захаваўся і да нашага часу, праз тыдзень пасля вяселля бацькі маладога запрашаюць да сябе бацькоў маладой паглядзець, як жыве іх дачка ў доме мужа. http://rv-blr.com/dictionary/show/18646

    ПЯРЭЗВЫ (Перазвяне, Перазыўшчыкі) 

    Вясельнікі, якіх запрашалі і частавалі ў хатах бацькоў, сваякоў маладых у час вяселля і пасля яго. http://rv-blr.com/dictionary/show/19948




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz