ДЗЕДАВІЦА

“КАЛІ СУНІЦА КРАСНА — НЕ СЕЙ АВЁС НАПРАСНА”
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    “КАЛІ СУНІЦА КРАСНА — НЕ СЕЙ АВЁС НАПРАСНА”

    Авёс — важная сельскагаспадарчая расліна для ўсіх усходнеславянскіх народаў. Авёс, багаты бялкамі прадукт, выкарыстоўвалі як ежу. Аўсом кармілі і галоўнага памагатага селяніна — каня. Няўрод аўса вельмі значна адбіваўся на стане ўсёй гаспадаркі.

    Да пасеваў аўса адносіліся вельмі пільна, улічваючы шматвяковы вопыт і назіранні за надвор’ем: Пры ўмове добрай паводкі авёс трэба было сеяць за дзевяць тыдняў да Іллі (2 жніўня) — 7 чэрвеня. Для таго каб авёс узышоў, патрабуецца шмат вільгаці.

    Таму раілі: “Сей авёс у гразь, будзеш князь!” Прыкмячалі: калі “ў нядзелю на Усеядным тыдні (дзесятым тыдні перад Вялікаднем) будзе вялікая завіруха, сеяць авёс трэба рана, а калі не — позна”. Авёс трэба сеяць, калі “зайграе мядзведка” (шкоднае насякомае, якое жыве ў зямлі).

    Калі перад Калядамі была шэрань, то авёс трэба было сеяць перад Юр’ем (6 мая), а калі шэрань з’яўлялася пасля Каляд, то авёс будзе ўдалым, калі яго пасеяць пасля Юр’я.

    Авёс сеялі, калі лісце на бярозе памерам з капейку. Авёс трэба было сеяць за два дні да надыходу поўні ці ў наступныя два дні пасля, але ніколі не на збыта. Сеялі авёс і назіралі за камарамі: калі колькасць камароў не змянілася да часу пасеву і пасля яго, то авёс будзе добрым; калі камары на пачатку з’яўляліся вялікімі хмарамі, а потым зніклі, гэта прадказвала, што ранні авёс дасць добры ўраджай, а позні — загіне.

    Таксама сеяць авёс было пажадана ў дзень, калі на небе збяруцца густыя, цёмныя аблокі. Папярэджвалі: “Калі суніца красна, не сей авёс напрасна”. Назіралі: калі надвор’е на тыдні адразу ж пасля Вялікадня — Фаміным тыдні — будзе добрым, то і авёс дасць добры ўраджай.

    Аксана Катовiч, Янка Крук Крыніца: http://www.ng.by/ru/issues?art_id=22296




    Copyright MyCorp © 2019
    Конструктор сайтов - uCoz