ДЗЕДАВІЦА

ВОРАН, КРУК, КРУМКАЧ
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    ВОРАН, КРУК, КРУМКАЧ

    Адзін з цікавых і разам з тым маладаследаваных персанажаў беларускага фальклору. Што да саміх міфалагічных функцыяў і сувязяў В., якія рэканструюцца на падставе фальклорных дадзеных, то можна вылучыць наступныя :

    1) сталае суаднясенне В. з воднай стыхіяй: морам (“Ляцеў воран па-над морам”…), возерам (“Арол(воран) пераносіць сваіх птушанят цераз возера…”), крыніцай (“Ты, чоран воран, ляці ў Кіеў. У Кіеве стаіць капліца, пад капліцай крыніца”), вадою (“Ой, ляцеў воран ды чорная галка, // Ой, нізка над вадою”);

    2) суаднясенне В. з прадметамі, звязанымі з вадою: калодзежам (“Воран прыляціць, дастане косьці твайго брата, кіне ў жывушчы калодзеж – ажывіць”);

    3) “усяведанне” В.: адзін з яго сталых эпітатаў – “вяшчун”. Менавіта з прычыны свайго “усяведання” В. часта фігуруе ў прыкметах; калі трэба кагосьці знайсці, звяртаюцца да В. (“А ты, вораня…па свету лятаеш, пабольш за нас знаеш…”);

    4) В. – змагар за праўду і справядлівасць: (“Арол (воран) пераносіць сваіх птушанят цераз возера; ратуе таго, які гаворыць яму праўду”);

    5) “карныя” функцыі В.: ён сваім крыкам (ці проста з’яўленнем) прыносіць няшчасце;

    6) “гаючыя” функцыі В.: у беларускіх замовах В. клічуць на дапамогу ад хваробы (Эй ты, воран-орлам… Дзюбкаю выбівай, ету боль кокцямі выдзірай…”). Прынос В. мёртвай і жывой вады таксама можна разглядаць як праяву ягонае здольнасці вылечваць людзей, дапамагаць ім;

    7) сувязь В. са светам памерлых: кажуць, што В. прылятае з “чужой старонкі” (“Ляцеў воран з чужых старон…”). В. можа быць адным з увасабленняў смерці, злавіць яго ў казках можна, адно калі здолееш прыкінуцца мёртвым;

    8) антрапаморфнасць В.: часта ў казках В. апісваецца як Воран Варановіч, апошні мае “валадарскую” годнасць, але можа і лётаць;

    9) пара В. – Арол ( ці функцыянальна тоеснае ўзгадванне гэтых персанажаў разам) даволі часта сустракаецца ў тэкстах (параўн.: “А ў той ці хаці тры вараны, тры арлы ружжо замаўляюць…”) і нагадвае ведычныя двандвы Мітра-Варуна ці Індра – Варуна;

    10) дваістасць В. як магчымая праява культу блізнятаў. У казках ёсць сюжэт, дзе В. дзейнічае не адзін, а разам з іншым В., заўсёды маладзейшым. Гэтыя два вораны сядаюць есці забітага каня ці быка, а герой, які схаваўся ўнутры, вылазіць і хапае варанёнка. Стары В., каб уратаваць маладога, павінен прынесці мёртвую і жывую ваду.

    Герой забівае варанёнка, пырскае на яго прынесенай вадой і, калі той ажывае, адпускае на волю. Гэты сюжэт цікава суаднесці з думкай У. М. Тапарова, паводле якой божышчы-блізняты ўяўляюць двух братоў, з якіх адзін (старэйшы) – жрэц, а другі (маладзейшы) – ваяр (княскай\царскай годнасці).

    Малодшы ёсць таксама і першым смяротным, якога старэйшы брат – жрэц – прыносіць у ахвяру. Таксама цікава параўнаць гэта з вышэйазначанай параю В. – Арол, дзе Арол якраз і можа сігналізаваць аб царскай годнасці другога, малодшага.

    Параўнальны аналіз фальклорных функцыяў і сувязяў В. з міфалагічнымі функцыямі і сувязямі ведычнага бога Варуны нечакана падказвае шмат аналогій. Гэта дае магчымасць зрабіць пэўныя крокі ў рэканструкцыі былога міфалагічнага статуса В. на тэрыторыі Беларусі.

    У папярэдніх высновах В. мог быць нейкім божышчам з заа-антрапаморфнымі рысамі адначасова (ці належаць да культу такога божышча). Гэтае божышча мела шчыльную сувязь з сакральнымі (першапачатковымі) водамі і светам памерлых, а яго галоўную функцыю складала назіранне за правільнасцю/ няправільнасцю жыцця, у адпаведнасці з чым ён караў ці выратоўваў людзей.

    Таксама выявіліся пэўныя сувязі В. з усходнеславянскім богам Вялесам і магчымасць існавання пары В. – Арол ды блізнечнага культу В.

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/532




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz