БАГАН

Валера Славук.
Дух-заступнік рагатай хатняй скаціны. Ён ахоўвае жывёл ад хвароб, памнажае прыплод, а ў выпадку гневу свайго дзее самак бясплоднымі ці забівае ягнятаў і целят пры самым іх нараджэнні. Гэта нейкая разнавіднасць дваровага, але меней значная, бо той наглядае за ўсёй наогул гаспадаркай. Беларусы адлучаюць для Багана ў каровіных і авечых хлявах адмысловае месца і ўладкоўваюць маленькія яслі, напоўненыя сенам: Тут вось і пасяляецца Баган. Сенам з яго ясляў як гаючымі зёлкамі кормяць карову, якая ацялілася. (Беларуская міфалогія).
Крыніца: http://pagan.ru/slowar/b/bagan1.php
Па іншай версіі, прозвішча Баган, узыходзіць да слова "баган", якое у смаленскіх гаворках азначала "нейкі добры і злы дух, заступніка скаціны". Багань задушыў авечку. Баган нарадзіў целя.
Крыніца: http://www.ufolog.ru/names/order/%D0%91%D0%B0%D0%B3%D0%B0%D0%BD
|