ДЗЕДАВІЦА

АКОПІРНАС
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    АКОПІРНАС

    Зыначанае ў беларускім асяроддзі імя вярхоўнага бога старажытных прусаў Акапірмса (з прус. uka + pirms «з усіх першы»). Вядомы з аповеду са збору I. Барычэўскага, пазначанага ім як «чарна-рускі». Аднак амаль ніякіх дэталяў да вобразу Акопірнасу гэты аповед не дае, апрача адной вельмі істотнай — Акопірнас быў родным братам Жалгіуна-Каралюса, вужынага караля.

    Апошняму была падуладная ніжняя, зямная сфэра. Дасьледнікі прускай міфалогіі адзначаюць, што Акапірмс выконваў тую ж ролю, што і ўсходнебалтыцкі Дзіевас, магчыма, тэафорнае імя Акапірмс і было эпіклезай яго заходнебалтыцкага адпаведніка — Дэйвса.

    Прынамсі, за гэта можа сьведчыць і пара «багоў» у адным летувіскім касмаганічным паданьні, адзін зь якіх там названы pirmasis dievas «першы бог», а другі — antrasis dievas «другі бог», пры гэтым «першы» быў старэйшым і магутнейшым за «другога». Акапірмсу была найперш падуладная верхняя, нябесная сфэра (ён «бог неба і зорак»). Так што абодва браты ў нашым паданьні сваім крэўным сваяцтвам нібы сымвалізуюць адзінства вертыкальнай структуры сьвету.

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/74




    Copyright MyCorp © 2019
    Конструктор сайтов - uCoz