ПТУШЫНЫ ШЛЯХ
Каб птушкі ведалі дарогу ў Вырай, для іх на зорным небе ёсць Млечны Шлях. Беларусы таксама называлі яго «Птушыная дарога», («Гусіная дарога», «Вераб'іны шлях»). Калі надвор'е дрэннае, і птушкі не бачаць Млечнага Шляху, то многія з іх губляюць дарогу і гінуць. Паводле адных крыніц, душы памерлых адносяцца ў Вырай птушкамі восенню, паводле другіх, яны самі трапляюць туды праз мост (гл. Калінавы мост).
Крыніца: https://be.wikipedia.org/wiki/%D0%92%D1%8B%D1%80%D0%B0%D0%B9
ПТУШЫНАЯ ДАРОГА
Каб птушкі не збіваліся з дарогі, не блукалі ды не гінулі на дарозе ў Вырай ці з Выраю, Бог пралажыў на Небе з зорак дарогу, якая дакладна вядзе ў Вырай.
Птушыная Дарога цягнецца праз усё Неба і называецца ў беларусаў яшчэ Гусінаю Дарогаю, таму што гэтай дарогай ляцяць у Вырай гусі. Па гэтай дарозе кожны год з Беларусі ляцяць усялякія птушкі, але далятаюць у Вырай толькі тыя, якія не робяць іншым ліха.
http://mifijslavyan.ru/stories4/6.htm