ДЗЕДАВІЦА

ГАЮН, ГАЁВЫ ДЗЕД
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    ГАЮН, ГАЁВЫ ДЗЕД

    Дух, які сочыць за парадкам у лесе, мае слугамі звяроў і птушак. Уяўляўся ў выглядзе старога дзеда, парослага замест валасоў сівым мохам. Мае ўнучак Гаёвак. Нагадвае мядзведзя, але ходзіць проста. З асаблівай пяшчотаю ахоўвае ўлюбёныя мясціны, каб ніхто не парушыў іх некранутага хараства.

    Перад выпадковым дрывасекам ён паўстае ва ўсім сваім жудасным абліччы, пасля чаго чалавек больш не адважваецца наведацца ў тое месца. У гневе Г., не паспеўшы спудзіць непажаданага прышэльца, можа заваліць яго дрэвам. У былыя часы не нарыхтоўвалі лесу на будоўлю без дазволу Г., іначай хата не будзе трывалая і даўгавечная.

    Селянін мусіў загадзя надвячоркам пайсці ў лес і ў нагледжаным месцы на пянёчку пакласці гасцінец са словамі: “Прынёс сняданне Гаёваму дзеду. Ці сам з’ясі, ці ўнучкам дасі”. У гэтым дзеянні праглядаецца акт, ахвярадаўства сілам навакольнай прыроды. Калі на раніцу пачастунак знікаў, гэта азначала, што Г. прыняў гасцінец і даў згоду на высечку. Калі ж пачастунак заставаўся некрануты, трэба было шукаць іншае месца.

    Калі ж дрэва з лесу забіралі без ведама Г. і пачыналі рабіць зруб, Г. пасылаў на будаўніцтва зайца ( у народнай сімволіцы – сімвал няшчасця), які папярэджваў, што такая хата доўга не прастаіць. Падобнымі духамі лесу ў беларускай дэманалогіі з’яўляюцца Лясун, Пушчавік. Легенды пра Г. сустракаюцца на Вілейшчыне.

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/932




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz