ДЗЕДАВІЦА

ПЕРАРУГ
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    ПЕРАРУГ

    Дробнае бажаство старажытных славян, ліхі дух, падобны злыдням, у якіх і зараз некаторыя людзі вераць. Ліхая прырода Пераруга вынікала з самога яго імя: усіх ён наравіў перасварыць, ва ўсякую сям'ю ці кампанію разлад уносіў!

    Ахвярнік яго ніколі не пуставаў, бо кожны імкнуўся залагодзіць гэтага сварлівага бога: каму ж хочацца, каб раптоўныя сваркі руйнавалі ўсе пачынанні і задумы?!

    Кажуць, у свяцілішча Пераруга заўсёды бракавала жрацоў: яны няспынна сварыліся паміж сабою, нават біліся, а таму сыходзілі служыць іншым багам.

    Нарэшце застаўся адзін стары-стары чалавек класці ахвяраванні Пераругу, але і ён раз-пораз наравіў сашчапіцца з прыходзіўшымі ў храм.

    А калі нікога не было, гэты стары ці лаяўся з самім бажаством, ці шчыкаў сабе руку, каб сябе ж як мага мацней раззлаваць і з сабою ж мацней пасварыцца.

    Крыніца: http://pagan.ru/slowar/p/pererug1.php




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz