ДЗЕДАВІЦА

АНІМІЗМ У ВЕРАВАННЯХ БЕЛАРУСАЎ
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    АНІМІЗМ У ВЕРАВАННЯХ БЕЛАРУСАЎ

    Сутнасць гэтага працэсу заключаецца ў тым, што чалавек і ўсе прадметы, якія знаходзяцца побач, маюць падвоеную натуру: яны складаюцца з бачнага слою, за якім схавана нешта няўлоўнае, нерэальнае, аднак непарыўна звязанае з існаваннем чалавека, яго поспехам і дабрабытам. Адбіткі анімістычнага ладу мыслення захаваліся і па сённяшні дзень – гэта, найперш, уяўленні аб сне, душы і жыцці пасля смерці.

    Нашыя продкі верылі ў тое, што душа пад час сну выходзіць з цела і наведвае розныя месцы, у тым ліку і тыя, якія з'яўляюцца недаступнымі для чалавека, напрыклад, свет памерлых. У фальклорных паданнях можна знайсці выпадкі, калі душа нібыта выцягваецца з рота чалавека ў выглядзе нябачнай стужкі, якая адным канцом застаецца ў чалавеку, а другім можа наведваць тыя месцы, якія пажадае.

    Сны, паводле старажытных вераванняў нашых продкаў, – гэта трызненні душы падчас падарожжаў. Найбольшую цікавасць уяўляюць незвязаныя сны, якія надта складана патлумачыць. Беларусы верылі, што калі пачынаецца такі сон, то чалавека трэба ўзяць за мезенец і, пагладжваючы рукой, задаваць яму пытанні. Ён будзе адказваць звязна і лагічна і не зможа сказаць няпраўду.

    Асобнае месца ў вераваннях прашчураў займала душа. Згодна з фальклорнымі паданнямі душа ўяўляе сабой нешта матэрыяльнае. Паводле тлумачэнняў "дух" – пара (як у лазні), якая можа змяняць сваю форму і прымаць розны выгляд, а калі чалавек памірае, то душа выходзіць праз рот у выглядзе пары.

    У шматлікіх мясцінах Беларусі і па сёння на пахаваннях каля нябожчыка ставяць на стале талерку з чыстай вадой, а на покуць або каля вакна вешаюць чысты ручнік, каб душа магла памыцца. Пасля смерці душа чалавека не адразу пераходзіць у свет памерлых.

    Паводле вераванняў, яна яшчэ сорак дзён застаецца ў родных мясцінах. Пасля гэтага тэрміну душа накіроўваецца або ў рай, або ў пекла. Аднак захаваліся сведчанні, паводле якіх душа пасля смерці можа заставацца і на зямлі, адбываючы сваю "пакуту". У такім выпадку яна пасяляецца ў дрэва (такое дрэва пачынае скрыпець), у жывёліну або ў чалавека.

    Прычым чалавек, у якім пасялілася іншая душа, вымушаны пакутаваць так доўга, пакуль гэтая душа не выкупіць сваіх грахоў. Такім чынам, бачна, што старажытныя анімістычныя вераванні беларусаў уяўлялі сабой даволі разгалінаваны і складаны працэс светаўспрымання, які адбіўся на паўсядзённым жыцці.

    Прычым, калі ўважліва прыглядзецца, то і ў сённяшніх умовах агульнай глабалізацыі і кампутарызацыі можна заўважыць шмат слядоў ад тых перакананняў, якія дапаўнялі і ўзбагачалі жыццё нашых дзядоў. (Беларуская міталогія).

    Андрэй Ляўчук




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz