ДЗЕДАВІЦА

ГАСПАДАР ПТУШАК
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    ГАСПАДАР ПТУШАК

    У птушак быў свой гаспадар — Кук. Лятаў ён па лесе, разганяў ваўкоў і лісіц, змей — усіх, хто нападаў на птушынае царства. Аднойчы Кук не вярнуўся ў сваё гняздо. Зажурыліся ўсе лясныя птушкі:

    — Хто ж нас цяпер абароніць?

    Сталі раіцца. Што рабіць? Трэба ісці шукаць свайго заступніка. А хто пойдзе? У кожнага справа: той гняздо ўе, той яечкі наседжвае, той дзяцей гадуе; адзін — стары, другі — малы.

    Рашылі яны адправіць зязюлю — у яе гнязда няма і дзяцей няма. Спалохалася зязюля, што трэба ісці ў вялікую дарогу, і знесла яечка.

    — Куды ж я яго дзену? — гаворыць зязюля.

    — Пакладзі сваё яечка ў любое гняздо! — адказалі ёй птушкі.

    — А хто яго будзе выседжваць?

    — Каму пакладзеш, той і глядзець будзе.

    — А хто ж мае птушанятка гадаваць будзе?

    — Хто будзе сваіх гадаваць, той і тваё дагледзіць.

    I паляцела зязюля шукаць Кука. Праляціць трохі, сядзе на галінку і кліча:

    — Ку-ку! Праляціць і зноў кліча.

    Крыніца: http://mifijslavyan.ru/stories4/81.htm




    Copyright MyCorp © 2019
    Конструктор сайтов - uCoz