ДЗЕДАВІЦА

МАСЛЕНЫЯ (ЗІМОВЫЯ, СТРЭЧАНЬСКІЯ) ДЗЯДЫ
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    МАСЛЕНЫЯ (ЗІМОВЫЯ, СТРЭЧАНЬСКІЯ) ДЗЯДЫ

    На дзевятым перадвелікодным тыдні, у суботу, калі, згодна з праваслаўным календаром, адбываюцца памінкі па ўсіх памёршых продках, на Беларусі адзначалі Масленыя (зімовыя, Стрэчаньскія) Дзяды. Як і ва ўсе іншыя сезонныя Дзяды (на Радаўніцу, напярэдадні Сёмухі, увосень перад Змітравым днём) на Масленыя за памінальнай вячэрай збіралася ўся сям'я.

    Хаты і падворкі старанна прыбіраліся, на сталы падавалася вялікая (як правіла, няпарная) колькасць страў. Гаспадары імкнуліся належным чынам сустрэць душы продкаў, якія, верылася, злятаюцца ў дні агульнага памінання на свае колішнія сядзібы.

    На стол у шклянку з зернем ставілася запаленая свечка, для душ адкладвалася патроху ад усіх страў, адлівалася асобна і гарэлка.

    Пасля малітвы пачыналася "дзядоўская вячэра", на працягу якой стараліся весці сумныя размовы, успамінаць блізкіх і далёкіх родзічаў, што пакінулі гэты свет. Пасля заканчэння вячэры посуд са стала не прыбіраўся.

    Крыніца: http://www.belarusin.net/index.php?option=com_content&view=article&id=205:2009-10-28-20-04-46&catid=66:2009-06-25-19-10-16&Itemid=167




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz