ДЗЕДАВІЦА

ВІНАГРАД, ВІНО
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    ВІНАГРАД, ВІНО

    Паводле беларускай народнай традыцыі незвычайная расліна, сімвалічны вобраз якой шырока выкарыстоўваецца ў песенным і выяўленчым народным мастацтве (пры адсутнасці этыялагічных міфаў пра яе), адна з раслін, культываваных індаеўрапейцамі з глыбокай старажытнасці, пра што сведчаць пісьмовыя і археалагічныя дадзеныя.

    У беларускай вуснапаэтычнай традыцыі “віно” і “вінаград” маюць вялікую семантычную нагружанасць, выступаюць у ролі складаных сімвалаў, захоўваючы яшчэ значэнні: “віно” як зялёны вінаградны куст, “вінаград” як вінаграднік, вінны гарод, “сад – вінаград”.

    Гэтыя вобразы ўключаюцца ў абрадавыя тэксты, у валачобных песнях служаць прыпевамі-заклікамі, прыпевамі-весткамі: “Ой, зялён явар, вінаград!”, “Да віно ж ты маё зеляно!” і інш., што павінна было сігналізаваць пра наступленне вясны, пачатак новага года.

    “Вінаградная” сімволіка шырока выкарыстоўваецца ў абрадавай паэзіі, асабліва ў вясельных песнях, магічным шляхам вызначаючы характэрныя аптымістычныя рысы важнага пераломнага моманту ў лёсе чалавека і яго будучыні: здароўе, плоднасць, багацце, хараство – усю “салодкасць” маладога жыцця.

    Насуперак таму, што ні ў прыродзе, ні ў садоўніцтве Беларусі вінаград (“віно”) не быў пашыраны, з’яўляючыся тыповай паўднёвай раслінай, у фальклорнай традыцыі беларусаў ён займае значнае месца.

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary?alpha=&authenticity_token=7ac738a48b166025e45f6b2c67b725bd415bc85e&page=1




    Copyright MyCorp © 2019
    Конструктор сайтов - uCoz