ДЗЕДАВІЦА

КОЛА
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    ЗНАК РУХУ І СОНЦА

    26.03.2008

    Кола ў культуры ўсходніх славян заўсёды сімвалізавала Сонца, рух і аднаўленне. Здавён рух у часе суадносіўся з колам, казалі — “кола часу”, “кола жыцця”. Крыж (спіцы) у коле (крузе) сімвалізаваў чацвяртное дзяленне, што адпавядала гадавому цыклу — чатыром порам года. Кола вельмі часта прысутнічала ў абрадах і рытуалах.

    На Масленку на высокай жардзіне мацавалі кола, якое сімвалізавала гадавы цыкл, і пасля гульняў яго абавязкова спальвалі, тым самым як бы паскараючы доўгачаканы надыход цяпла.

    * Запаленыя колы былі сімвалам Сонца, якое коціцца па небасхіле, іх пускалі з гары ў дні святкавання летняга сонцастаяння — на Купалле. Колы спальвалі ў купальскім вогнішчы.

    * На Гомельшчыне існаваў звычай на Іванаў дзень абкатваць хату і пабудовы колам, затым замацаваць яго на доўгую жэрдку і пакінуць так да наступнага года. Так гаспадар хаты ахоўваў сваю гаспадарку “ад каршака, непрыемных людзей, ад звяр’я...”

    * Кола, якое выступала абярэгам гаспадаркі ад нястач, драпежных звяроў і г.д. усталёўвалі на Благавешчанне, на Юрая, на Купалле. Часам гэты абрад выконвалі ў дзень Ушэсця (28 жніўня) — у гонар заканчэння сельскагаспадарчых работ на агародзе і ў полі.

    * Кола часта было адным з атрыбутаў лячэбнай магіі і ў час варажбы: праз спіцы кола пераносілі, прасоўвалі, перакідвалі пэўныя рэчы.

    * Колы замацоўвалі на дахах хат ці на дрэвах, каб буслам — птушкам — сімвалам шчасця і дабарабыту — было зручна будаваць свае гнёзды.

    * У той жа час, кола, якое рухаецца, выклікала насцярожанасць. Існаваў шэраг забарон, звязаных з рухомым колам.

    * Напрыклад, незамужняй дзяўчыне забаранялася ставіць нагу на кола, калі яна сядала на калёсы: “інакш, колькі спіц у коле, столькі гадоў не будзе дзяцей”.

    * Сала, якім мазалі колы воза, ніколі не давалі сабаку: лічылася, што ён стане шалёным.

    Крыніца: http://www.ng.by/ru/issues?art_id=20616

    СІМВАЛ ДАСКАНАЛАСЦІ

    13.08.2008

    Кола — адна з найбольш значных і распаўсюджаных геаметрычных фігур — стала знакам цыклічнасці часу і дзялення прасторы на сваё і чужое. Круг у традыцыях народнай культуры многіх народаў свету быў нададзены статусам дасканаласці, таму што ў яго не існуе ні пачатку, ні канца. Кола (форма круга) стала знакам вечнага руху і абнаўлення.

    * Абход, абворванне, апаясванне — рытуальныя дзеянні нашых продкаў, якія выконваліся па кругу злева направа (г.зн. па сонцы), калі жадалі працягу; накірунак руху справа налева (г.зн. супраць сонца) сведчыў аб жаданні спыніць які-небудзь працэс.

    * У старажытнасці нашы продкі, перш, чым пачаць будаўніцтва, абворвалі пэўную тэрыторыю, акрэсліваючы тым самым сакральнае месца будучай вёскі.

    * Абворванне вёскі (рытуальныя дзеянні групы аднавяскоўцаў, скіраваныя на акрэсліванне жыллёвай прасторы) выкарыстоўвалі з той нагоды, каб захаваць людзей і жывёлу ў час эпідэмій, якія ў народзе мелі назву “мор”.

    * На працягу года практычна ва ўсе вялікія святы — на Каляды, Вялікдзень, Юр’еў дзень, на пачатку сяўбы, у час засухі або пры працяглых дажджах — выконвалі абход усіх двароў.

    * Абрадавыя танцы нашых продкаў — карагоды — былі нічым іншым, як рытуальным дзеяннем, якое зноў-такі замыкала адпаведную прастору ў магічнае кола. * У рытуалах сямейнай накіраванасці — на вяселлі, пры нараджэнні і хрышчэнні дзіцяці — абход вакол стала, хаты, вясельнага поезда, выконвалі таксама па кругу.

    * Шэраг рытуальных дзеянняў, накіраваных на аб’яднанне (злучэнне), выконвалі пры дапамозе круга, напрыклад, каб куры не разбегліся з двара, на Каляды іх кармілі “у крузе”: на падлогу клалі абруч, у сярэдзіну насыпалі зерне і склікалі курэй.

    * Рух па кругу стаў складовай часткай у народнай медыцыне: хворага трэба было тройчы абвесці вакол сакральнага месца, каб пазбавіць ад хваробы.

    * Малюнак круга на зямлі — абвядзенне рытуальным прадметам (нажом, крэйдай, вугалем і г. д.) — нашы продкі выкарыстоўвалі, каб абараніць сябе і сваіх блізкіх ад нячыстай сілы. Пры гэтым чыталіся малітвы і замовы: “Бог у крузе, бес — па-за кругам”. Або так: “Вакол мяне круг, малявала яго не я, а Багародзіца мая”.

    * Рэчы, якія лічыліся абярэгамі для чалавека: пярсцёнкі, бранзалеты, каралі, скроневыя колцы — таксама былі ў форме круга.

    Крыніца: http://www.ng.by/ru/issues?art_id=24386

    МАГІЧНАЯ ПРАСТОРА КОЛА

    06.02.2009

    Кола ў народнай традыцыі стала знакам цыклічнасці часу і дзялення прасторы на сваю і чужую. Яму быў нададзены статус дасканаласці, таму што ў яго няма ні пачатку, ні канца. Кола (форма круга) стала знакам вечнага руху і абнаўлення.

    * Абход, абворванне, апаясванне — рытуальныя дзеянні нашых продкаў, якія выконваліся па кругу злева направа (г.зн. па сонцы), калі жадалі працягу; напрамак руху справа налева (г.зн. супраць сонца) сведчыў аб жаданні спыніць які-небудзь працэс.

    * У старажытнасці нашы продкі, перш чым пачаць будаўніцтва першай хаты, абворвалі пэўную тэрыторыю, акрэсліваючы тым самым сакральнае месца будучай вёскі. Абворванне вёскі (рытуальныя дзеянні групы аднавяскоўцаў, скіраваныя на акрэсліванне жыллёвай прасторы) праводзілі для таго, каб захаваць людзей і жывёлу ў час эпідэмій, якія ў народзе мелі назву мор.

    * На працягу года практычна на ўсе вялікія святы — на Каляды, Вялікдзень, Юр’еў дзень, на пачатку сяўбы, у час засухі або пры працяглых дажджах — выконвалі абход усіх двароў.

    * Абрадавыя танцы нашых продкаў — карагоды — не што іншае, як рытуальнае дзеянне, якое замыкала адпаведную прастору ў магічнае кола.

    * У рытуалах сямейнай накіраванасці: на вяселлі, пры нараджэнні і хрышчэнні дзіцяці, абход вакол стала, хаты, вясельнага поезда выконвалі таксама па кругу.

    * Шэраг рытуальных дзеянняў, накіраваных на аб’яднанне (злучэнне), выконвалі пры дапамозе круга. Напрыклад, каб куры не разбегліся з двара, на Каляды іх кармілі “ў крузе”: на падлогу клалі абруч, у сярэдзіну насыпалі зерне і склікалі курэй.

    * Рух па кругу стаў складовай часткай у народнай медыцыне: хворага трэба было тройчы абвесці вакол сакральнага месца, каб пазбавіць ад хваробы.

    l Малюнак круга на зямлі — абвядзенне рытуальным прадметам (нажом, крэйдай, вугалем і г. д.) — нашы продкі выкарыстоўвалі, каб абараніць сябе і сваіх блізкіх ад нячыстай сілы. Пры гэтым чыталіся малітвы і замовы: “Бог у крузе, бес — па-за кругам”. Або так: “Вакол мяне круг, малявала яго не я, а Багародзіца мая”.

    * Рэчы-абярэгі для чалавека — пярсцёнкі, бранзалеты, каралі, скроневыя колцы — таксама мелі форму круга.

    Крыніца: http://www.ng.by/ru/issues?art_id=29241




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz