ДЗЕДАВІЦА

АСЯНІНЫ
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    АСЯНІНЫ

    Дзень памiнання продкаў, асеннiя дзяды. Назва А. пашырана пераважна на Пн Беларусi. Святкавалiся праз тры тыднi пасля пакроваў. Шчодрасць абрадавага стала, забяспечаная багатай парой года, вылучала А. як багатыя дзяды.

    Для ўрачыстай памiнальнай вячэры спецыяльна калолi парсюка цi рэзалi цялушку або авечку. Падрыхтоўка да А. уключала абавязковую ўборку падвор'я (мужчыны складалi на месца зiмоўкi прылады працы, парадкавалi дрывотню, падмяталi двор) i хаты (жанкi мылi сталы i лавы, бялiлi, калi была ў тым патрэба, сцены).

    Усе мылiся. Лiчылася, што чысцiня i парадак будуць уцехай продкам, душы якiх наведаюць колiшнюю гасподу, i гэта паслужыць зарукай ix ласкi i спагады жывым, паспрыяе iм у жыццi. На памiнальную вячэру клiкалi сваякоў, суседзяў. Гаспадар, запалiўшы свечку, звяртаўся да памерлых: “Прыходзьце да нас на асянiны усе тыя, што займалi гэту сялiбу!”.

    Падавалi звычайна няцотны лiк страў: у бяднейшых сем'ях - 7, у багацейшых, заможных - 11 i больш. Перад тым як адведаць кожнай абрадавай стравы (яны ўключалi куццю, кiслую капусту з ялавiчынай, юшку, посныя стравы), лыжку яе адкладвалi ў асобную пасудзiну i ставiлi на падаконнiк - для душ памерлых.

    У застоллi панавала стрыманая, паваж-ная атмасфера: абменьвалiся толькi скупымi словамi, фразамi. Скрып брамкi, звон шыбы, рэзкi пошум апошнiх лiстоў на дрэве за акном успрымалiся як прысутнасць нябачных продкаў.

    А.старадаўняя, язычнiцкага паходжання, урачыстасць, сведчанне не столькi прымхлiвасцi, колькi высокай маральнасцi земляробаў з ix сталым ушанаваннем памяцi cвaix папярэднiкаў.

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary?alpha=&authenticity_token=7ac738a48b166025e45f6b2c67b725bd415bc85e&page=1




    Copyright MyCorp © 2019
    Конструктор сайтов - uCoz