ДЗЕДАВІЦА

ІВАН – ГАЛАВАСЕК, ГАЛАВАРЭЗ, СЦЕНЦЕЛЬ, КАЛІНАВІК, ПОСНЫ
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    ІВАН – ГАЛАВАСЕК, ГАЛАВАРЭЗ, СЦЕНЦЕЛЬ, КАЛІНАВІК, ПОСНЫ

    Свята Ўсекнавення галавы Іаана Хрысціцеля (11 верасня н.ст.). У гэты дзень забаранялася есці скаромнае, а таксама ўжываць у страву круглыя плады, каб не быць падобнымі на Ірадыяду, якая забаўлялася галавой Іаана Хрысціцеля, нібы яблыкам (парушэнне гэтай забароны пагражала нарывамі на целе).

    Верылі, што на працягу года адсечаная галава Іаана Прадцечы прырастае да свайго месца, аднак калі на І. Г. карыстацца нажамі і сякерамі, то яна можа зноў адпасці, і таму стараліся ў гэты дзень нічога не сячы і не рэзаць, нават хлеб ламалі рукамі ці наразалі лусты загадзя.

    Калі на І. Г. варылі бацвінне, то пазбягалі чырвонага, баючыся, што на працягу года ў доме пральецца чыя-небудзь кроў. Каб у гаспадарцы нічога не згарэла, імкнуліся выпаліць у печы загадзя, стараліся не завозіць у хлявы сена і пазбягалі рабіць што-небудзь істотнае.

    Дзяўчаты не расчэсвалі на І. Г. косы, каб валасы не секліся; не мылі галовы, каб не наклікаць каўтуна ці галоўнага болю. На Палессі на Калінавага Івана ламалі каліну і варылі з яе кісель ці кашу, каб цэлы год не балела галава.

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/2052




    Copyright MyCorp © 2019
    Конструктор сайтов - uCoz