ДЗЕДАВІЦА

ЛЯСНЫ ВОЛАТ
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    ЛЯСНЫ ВОЛАТ

    Часта каля дуба ставілі крыжы, вешалі на яго галінах ручнікі або іншыя рэчы ў якасці ахвярапрынашэнняў, каб ён дапамог спраўдзіць задуманае і загаданае. На працягу шматлікіх стагоддзяў дуб выступаў рытуальным цэнтрам свяцілішча. Шырока быў вядомы звычай, калі маладыя ехалі да старога дуба і тройчы па сонцы абходзілі яго, пасля чаго старэйшына абшчыны называў іх мужам і жонкай.

    З часу пашырэння хрысціянства адносіны да свяшчэннага дрэва не змяніліся. Пасля вянчання маладыя ехалі да дуба, каб іх жыццё было такім доўгім, як жыве гэта векавечнае дрэва. Лічылася, што жыццё маладых будзе шчаслівым, калі вясельны поезд тройчы па сонцы аб’едзе вакол адзінока стаячага дуба.

    Дуб заўсёды быў сімвалам мужчынскага пачатку. Калі нявеста хацела, каб у сям’і нараджаліся хлопчыкі, то у момант уваходу ў дом жаніха яна ціхенька гаварыла: «Каля двара дубочкі, а ў хаце сыночкі» Бабка-павітуха імкнулася абразаць пупавіну пасля нараджэння хлопчыка на дубовай плашцы, каб нованароджаны вырас дужым і здаровым.

    Пасля купання хлопчыка ваду таксама імкнуліся выліць пад дуб, каб немаўля доўга жыло. Нашы продкі верылі ў тое, што гэта свяшчэннае дрэва можа дапамагчы змадэліраваць жыццё чалавека і паўплываць на яго долю. На беларускім Палессі існаваў звычай пасля нараджэння дзіця пасадзіць дуб.

    Часам дзіця само павінна было пасадзіць малады дубочак, каб той рос, набіраў моц і прадказваў будучыню дзіцяці. Калі хлопчык падрастаў і пытаўся ў бацькоў, адкуль ён узяўся, то адзін з адказаў мог быць такім: “На дубе сядзеў і з дуба зваліўся!” Дуб выкарыстоўвалі і ў пахавальнай абраднасці.

    З яго выдзяўбалі калоды, а пазней рабілі труну або крыжы. З гэтай нагоды і ўзніклі цікавыя фразеалагізмы: даць дуба, адубець, глядзець у дуба. У асяроддзі ўсходніх славян шырока бытавала павер’е: дуб, які вырас ў двары, каля хаты ці дзе-небудзь на прысядзібным участку, “выжыве” гаспадара гэтага дома.

    Верылі ў тое, што, як толькі дуб вырасце і набярэ моц, з гаспадаром здарыцца бяда: дуб забярэ яго жыццёвую сілу. Казалі так: «Дуба колысь не саджалі, бо кажуць: як у гародзе е дуб, то ня будзе ў хаце гаспадара».

    З тых далёкіх часоў у народзе існавала забарона зразаць дубы. Лічылася, што любыя дзеянні, накіраваныя супраць свяшчэннага дрэва (зрэзаць, зламаць галінку, прынесці засохлае галлё на дровы, зняць кару) нашлюць няшчасці на таго чалавека і нават на яго суседзяў.

    У той жа час лічылі: «Хто будзе спаць на дубовых дошках, той будзе даўгавечны і здаравенны, як дуб». Калі вясной пачуеш першы гром, трэба было пацерціся спінай аб дуб -- не будзе ўвесь год балець спіна.

    Крыніца: http://www.ng.by/ru/issues?art_id=32068




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz