ДЗЕДАВІЦА

ПАДКОВА
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    ПАДКОВА

    Жалезная дугападобная пласціна, якая прыбіваецца пад конскія капыты для засцярогі іх ад пашкоджання, а таксама для таго, каб пазбегнуць слізгацення. П. прыбіваюць да капыта спецыяльнымі цвікамі – вухналямі, у зімовы час у яе ўкручваюцца тры шыпы.

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/18309

    ПАДКОВА

    09.04.2008 

    Паўсюдна сярод усходніх славян існавала вера і перакананасць у шчаслівых якасцях падковы. Яна сімвалізавала шчасце і поспех, была моцным абярэгам ад дрэннага вока і нячыстай сілы, казалі: “Знайсці старое жалеззе, асабліва падкову — знайсці сваё шчасце”.

    Такія станоўчыя адносіны да падковы маглі быць выкліканы тым, што яна нагадвае арку — сімвал шчасця. Пад аркай-ручніком праходзілі маладыя, калі выходзілі з хаты; пад аркай — “вясковай, альбо роднай, брамай” яны праходзілі, калі вярталіся з храма;

    на Тройцу дзяўчаты “завівалі” галінкі бярозы — рабілі арку, праз якую трэба было прайсці, трымаючыся за рукі, — пакуміўшыся, г.зн. пасябраваўшы; у чырвоным куце ў кожнай хаце ручнік, які пакрываў ікону, нагадваў арку і г.д.; у гонар вялікіх перамог у сталіцах еўрапейскіх дзяржаў будавалі Трыумфальныя аркі.

    Так, падкова, замацаваная ў хаце над парогам, сімвалізавала не што іншае, як арку, пад якой “жыве” шчасце.

    Крыніца: http://www.ng.by/ru/issues?art_id=20979

    НА ШЧАСЦЕ!

    28.03.2008

    Паўсюдна сярод усходніх славян існавала вера і перакананасць у шчаслівых якасцях падковы. Яна сімвалізавала шчасце і поспех, была моцным абярэгам ад дурнога вока і нячыстай сілы, казалі: “Знайсці старое жалеззе, асабліва падкову — знайсці сваё шчасце”.

    Такія станоўчыя адносіны да падковы маглі быць выкліканы тым, што яна нагадвае арку — сімвал шчасця. Пад аркай-ручніком праходзілі маладыя, калі выходзілі з хаты; пад аркай — “вясковай, альбо роднай, брамай” яны праходзілі, калі вярталіся з храма;

    на Тройцу дзяўчаты “завівалі” галінкі бярозы — рабілі арку, праз якую трэба было прайсці сяброўкам, трымаючыся за рукі, — пакуміўшыся, г.зн. пасябраваўшы; у чырвоным куце ў кожнай хаце ручнік, які пакрываў ікону, нагадваў арку і г.д.;

    у гонар вялікіх перамог у сталіцах еўрапейскіх дзяржаў будавалі Трыумфальныя аркі.

    Так, падкова, замацаваная ў хаце над парогам, (“рагамі” ўніз), сімвалізавала не што іншае, як арку, пад якой жыве шчасце. Акрамя гэтага, падкова, прыстасаваная над парогам хаты, — надзейны абярэг ад нячыстай сілы.

    Менавіта падковы асцерагаецца чорт, бо калісьці каваль паабяцаў злавіць нячысціка і падкаваць яго капытцы. Зразумела, пасля гэтага чорт не зможа ціхенька падкрадвацца да людзей і рабіць сваю дрэнную справу.

    Вось і мінае ён тую хату, дзе ёсць прыбітая над дзвярамі падкова.

    Крыніца: http://www.ng.by/ru/issues?art_id=20707

    ПАДКОВА

    Абавязковая ўмова — падкову трэба знайсці на дарозе. Магчыма менавіта таму падкова, якую прыбілі ў доме над парогам, сімвалізавала не што іншае, як арку, пад якой "пасялілася" шчасце (славяне вешалі падкову "рожкамі" ўніз, у адрозненне ад англійскай традыцыі вешаць падкову "рожкамі" ўверх. Нярэдка рыбакі, каб забяспечыць бяспеку вайму судну, прыбівалі падкову на мачце.

    Аксана Катовіч

    Крыніца: http://www.obereg.of.by/catalog.php?id=169&category=10&mode=detail

    ПАДКОВА

    Паўсюдна сярод усходніх славян існуе вера ў незвычайныя якасці конскай падковы. Згодна павер'ям нашых продкаў падкова сімвалізавала шчасце і поспех, уяўляла моцны абярэг дому і яго жыхароў ад сурокаў і нячыстай сілы.

    Абавязковая ўмова — падкову трэба знайсці на дарозе. Падкова, якую прыбілі ў доме над парогам, сімвалізавала не што іншае, як арку, пад якой "пасялілася" шчасце (славяне вешалі падкову "рожкамі" ўніз, у адрозненне ад англійскай традыцыі вешаць падкову "рожкамі" ўверх).

    Крыніца: Музей традыцыйных абярэгаў.




    Copyright MyCorp © 2019
    Конструктор сайтов - uCoz