ДЗЕДАВІЦА

ЖАЛЕЗНАЯ БАБА
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    ЖАЛЕЗНАЯ БАБА

    Міфічная насельніца палёў і гародаў. Уяўлялася злой нізкарослай старою з вялікімі жалезнымі грудзямі. Яна хапае крукам дзяцей, якія асмельваюцца заходзіць адны ў яе ўладанні, каб паласавацца гароднінай, кідае іх у сваю жалезную ступу, таўчэ і есць. Гэтыя рысы Ж. Б. можна бачыць у вобразах Русалкі ( параўн. палескія ўяленні пра жытнёвых русалак “з цыцкамі зелезнымі”, якія зацягвалі ў жыта дзяцей), Стрыгі. Месцам жыхарства Ж. Б. называлі таксама студню, у якую яна зацягвала тых, хто туды заглядваў, і асабліва дзяцей.

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/1562

    ЖАЛЕЗНАЯ БАБА - чалавекападобны дух, які жыве ў гародах і палях. Нізкарослая старая з жалезнымі грудзьмі і жалезнымі крукамі. Імі яна хапае дзяцей, якія адны ходзяць ў поле ці ў гарод за бабамі, гарохам, гароднінай, кідае ў сваю ступку, таўчэ і з'ядае. Можа знайсці сабе прыстанак і ў студні, куды зацягвае тых, хто зазірае ў студню, асабліва дзяцей.

    Крыніца: http://old.knihi.com/artykuly/jaryla-ras.html

    ЖАЛЕЗНАЯ БАБА

    У палях і агародах жыве яшчэ і Жалезная баба. Гэта злая нізкарослая старая з вялікімі жалезнымі грудзямі. Яна хапае жалезным крукам тых дзяцей, якія асмельваюцца заходзіць адны ў пелі і агароды, каб палесавацце бобам, гарохам, макам, гароднінай. Жалезная баба кідае іх у сваю железную ступку, таўчэ жалезным таўкачом і есць.

    Крыніца: http://mifijslavyan.ru/stories4/38.htm




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz